5.11 (аўторак), 18: 30.
Прэзентацыя кнігі Людмілы Хмяльніцкай “ЛЁС ІНСУРГЕНТА: Дакументальная аповесць аб Аляксандру Рыпінскім і ягоным часе” — біяграфія аднаго з выбітных дзеячаў польска-беларускага культурнага памежжа, удзельніка паўстання 1830-1831 гг., паэта, фалькларыста.
Мадэратар — Аляксандр Фядута.
14.11 (чацвер), 18: 00.
Сустрэча са знакамітым польскім пісьменнікам, перакладчыкам і тэатральным рэжысёрам АНТОНІМ ЛІБЕРАМ і прэзентацыя беларускамоўнага выдання яго рамана “МАДАМ”. З удзелам перакладчыцы Марыны Шоды. Мадэратарка — Валярына Кустава.
19-26 лістапада пройдзе pop-up фестываль “НА РОЗНЫЯ ГАЛАСЫ. POLISH PLAYS” – серыя перфарматыўных прэзентацый і чытанняў п’ес сучасных польскіх драматургаў. У перакладзе на беларускую мову п’есы выходзяць асобнай анталогіяй у выдавецтве “Логвінаў”. Чытанні пройдуць у розных лакацыях Мінска ў інтэрпрэтацыі рэжысёраў — Валянціны Мароз, Аляксандра Марчанкі, Юры Дзівакова, Кацярыны Аверкавай, Дзмітрыя Багаслаўскага, Яўгеніі Давідзенка.
Polish Plays – гэта праект, які рэалізуе Інстытут Адама Міцкевіча ў Варшаве. Праект складаецца з выдання анталогій перакладаў сучаснай польскай драматургіі ў Грузіі, Беларусі і Украіне, а таксама сцэнічных прэзентацый, воркшопаў і чытанняў.
19 лістапада, 18: 00 Прэзентацыя анталогіі польскай сучаснай драматургіі “НА РОЗНЫЯ ГАЛАСЫ”з удзелам аўтараў і аўтарак. 19: 30 Чытка “МАЛАЯ НАРАЦЫЯ” Войтэха Зямільскага.
ОК16, вул. Кастрычніцкая, 19
ЦБД, вул. Крапоткіна, 44
Lo-Fi Social Club, вул. Кастрычніцкая, 16/3
Другі паверх, пр. Машэрава, 9/8
ЦБД, вул. Крапоткіна, 44
Беларускі свабодны тэатр
Удзел у чытаннях бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі
2-30 лістапада
Акцыя CZYTAJ PL. Унікальная магчымасць абсалютна бясплатна прачытаць/праслухаць 12 бестселераў на польскай мове.