4.11.2019 Рэпартажы з мерапрыемстваў

«Мадэрнізм у брэсцкай архітэктуры 1921-1939 гг»

4 лістапада ў прасторы “Кансерва” адбылася прэзентацыя выдання “Мадэрнізм у брэсцкай архітэктуры 1921-1939 гг.”, падрыхтаванага валанцёрскай ініцыятывай “Брэсцкі канструктывізм”. Праект падтрыманы Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце, Польскім Інстытутам у Мінску і Гісторыка-культурным цэнтрам BREST FORT.

Асновай выдання сталі архіўныя справы з Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці. Асаблівай цікавосткай з’яўляюцца чарцяжы першапачатковых планаў дамоў, якія дазваляюць параўнаць задуму архітэктараў і сучасны стан мадэрнісцкай спадчыны.

 

Больш інфармацыі: Мадэрнізм у брэсцкай архітэктуры 1921-1939 — прэзентацыя выдання

Аб ініцыятыве “Брэсцкі канструктывізм”, можна даведацца тут 👉 http://konstruktivizm.by/


Выданне не прызначана для продажу, брашура будзе распаўсюджвацца на мерапрыемствах ініцыятывы “Брэсцкі канструктывізм”. Таксама экзэмпляры будуць перададзеныя ў галоўныя бібліятэкі Беларусі і Польшчы, у тым ліку ў бібліятэкі Брэста і Брэсцкай вобласці.

Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў