8 лістапада падвёў свае вынікі ХХVI Міжнародны кінафестываль «Лістапад».
Фільм “ЦЕЛА БОЖАЕ” (Польшча, Францыя, 2019), які ўдзельнічаў у асноўным конкурсе ігравога кіно, атрымаў узнагароды ажно ў трох намінацыях:
– Найлепшая рэжысура — Ян Камаса,
– Спецыяльны прыз журы конкурсу,
– Прыз глядацкіх сімпатый за лепшы ігравы фільм.
Узнагароды ад арганізатараў атрымалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі і Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі.
На фота: Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі; Надзвычайны і паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі; старшыня журы Нацыянальнага конкурсу 26.ММКФ «ЛІСТАПАД» Кшыштаф Занусі; старшыня журы асноўнана конкурсу дакументальнага кіно 26.ММКФ «ЛІСТАПАД» Мацей Я. Дрыгас.