14 лістапада ў доме кнігі “Светач” у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбылася сустрэча са знакамітым польскім пісьменнікам, перакладчыкам і тэатральным рэжысёрам Антонім Ліберам і прэзентацыя беларускамоўнага выдання яго рамана “Мадам”.Раман выйшаў у выдавецтве “Мастацкая літаратура” пры падтрымцы Інстытута кнігі (Кракаў) і Польскага Інстытута ў Мінску.
Антоні Лібера азначыў, што многія падзеі і факты, апісаныя ў кнізе, мелі месца ў сапраўднасці, але гісторыя і фабула выдуманыя, як і мае быць у сапраўдным рамане.
Перакладчыца Марына Шода распавяла пра цяжкасці, з якімі сутыкнулася, працуючы над перакладам, і што некаторыя паэтычныя фрагменты адмыслова да кнігі пераклаў Андрэй Хадановіч.
Злева направа: мадэратарка сустрэчы Валярына Кустава, Антоні Лібера, перакладчыца-сінхраністка Марыя Пушкіна, перакладчыца рамана Марына Шода.
У гэты ж дзень Антоні Лібера прачытаў для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў лекцыю пра творчасць Самуэля Бэкета.
Мерапрыемствы арганізаваны пры падтрымцы Інстытута кнігі (Кракаў).