22.11.2019 Навіны

Кніга без межаў. Сусед для суседа

Выказваем сардэчную падзяку ўсім удзельнікам і арганізатарам акцыі «Кніга без межаў. Сусед для суседа» за цудоўныя кнігі, перададзеныя ў дар Польскаму Інстытуту ў Мінску і Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча.

Жыхары варшаўскай Волі ўжо даўно ўдзельнічаюць у падтрымцы раённых (вольскіх) бібліятэк. Падчас гутаракі з суседзямі і знаёмымі высветлілася, што многия маюць дома шмат добрых кніг, якімі яны з задавальненнем падзяліліся б з іншымі людзьмі. У суседскай супольнасці Волі ўзнікла ідэя падтрымаць кнігамі дальніх суседзяў — за мяжой. Каардынатарам акцыі стала спадарыня Альжбета Шыманьска, а з дапамогай Польскага Інстытута ў Мінску кнігі трапілі ў Маладзечанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Максіма Багдановіча.

Дзякуючы зычлівасці вольскіх варшавянаў кнігазборы абедзвюх Бібліятэк узбагаціліся шматлікімі каштоўнымі выданнямі, што дае чытачам большыя магчымасці выбару адпаведнай літаратуры. Мы вельмі цэнім гэты шчыры жэст. Дзякуем ад імя чытачоў!
 
Кнігі для Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі — Эльжбета Шыманьска
 
 
Супрацоўніцы Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі з новымі кнігамі
Scheduled Навіны