А 9-ай гадзіне ( а 8-ай па польскім часе) у Віленскі кафедральны Сабор у суправаджэнні ганаровай варты былі ўнесены труны з парэшткамі ўдзельнікаў і кіраўнікоў студзеньскага паўстання, знойдзеныя падчас археалагічных раскопак на Замкавай Гары ў Вільнюсе.
Да поўдня ўсе жадаючыя маглі развітацца з 20 удзельнікамі паўстання, у тым ліку яго камандзірамі Зыгмунтам Серакоўскім і Кастусём Каліноўскім.
У поўдзень у Віленскім кафедральным саборы распачалася пахавальная імша з удзелам духавенства з Літвы, Польшчы і Беларусі. Пазней прадугледжана выступленне прэзідэнтаў Літвы і Польшчы, Гітанас Наўседа і Анджэй Дуда, а таксама віцэ-прэм’ера Беларусі Ігар Петрышэнка, пасля чаго жалобная працэсія рушыць на могілкі Роса, дзе ў цэнтральнай капліцы будуць пахаваныя паўстанцы.
Дарога ад сабора да могілак налічвае каля 3 кіламетраў. Жалобная працэсія пройдзе па галоўных вуліцах Старога горада: Замкавай, Вялікай і Вострабрамскай. Каля Вострай Брамы працэсія спыніцца на малітву на трох мовах.
У пахавальных урачыстасцях прымаюць удзел прадстаўнікі ўлады Польшчы — прэзідэнт А. Дуда з жонкай Агатай Карнхаўзер-Дудай, прэм’ер Матэвуш Маравецкі, кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак і прадстаўнікі Сейма і Сената, а таксама прадстаўнікі ўлад Літвы, Украіны і Беларусі.
Прэзідэнты Польшчы і Літвы ўсклалі кветкі да трунаў з парэшткамі паўстанцаў.