6.12.2019 Рэпартажы з мерапрыемстваў

Польска-беларускі дыялог гісторыкаў па складаных пытаннях

 6 снежня на гістарычным факультэце БДУ праходзіць чацвёртая сустрэча з цыкла “Польска-беларускі дыялог гісторыкаў па складаных пытаннях”. У круглым стале пад назвай “450-годдзе Люблінскай уніі. Спадчына Люблінскай уніі ў традыцыі беларускай і польскай палітычнай думкі ў XVIII — XXI ст.” прымаюць удзел гісторыкі з найбуйнейшых універсітэтаў Польшчы і Беларусі.

Арганізатарамі беларуска-польскага дыялогу выступаюць гістарычны факультэт БДУ, гістарычна-сацыялагічны факультэт Універсітэта ў Беластоку і Польскі інстытут ў Мінску. Мэтаю беларуска-польскага дыялогу гісторыкаў з’яўляецца арганізацыя сістэматычнага навуковага дыялогу, падчас якога было б магчыма не толькі абмеркаваць розныя ацэнкі пэўных складаных і спрэчных гістарычных праблем, але і зблізіць навуковыя падыходы.
 
 
 
 
Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў