6.12.2019 Культурныя падзеі ў Польшчы

Уручэнне ўзнагароды Polonicum 2019

Ужо чатырнаццаты раз былі ўручаны ўзнагароды Polonicum для замежных даследчыкаў за выдатныя дасягненні ў папулярызацыі польскай мовы і ведаў аб польскай культуры і гісторыі за мяжой. За гады існавання ўзнагароды ў ліку яе лаўрэатаў апынуліся прадстаўнікі такой вялікай колькасці дзяржаў, што разам яны маглі б скласці карту «польскасці» ўсяго свету, ад Карэі, Кітая і Японіі праз Канаду, ЗША, Кубу, еўрапейскія краіны да найбліжэйшых суседзяў: Расіі, Літвы, Украіны, Чэхіі, Славакіі і Германіі. У 2019 годзе да гэтай шаноўнай групы далучыліся: прафесар Святлана Мусіенка з Беларусі і прафесар Габрыэль Макед (Мунвез) з Ізраіля.

Праф. Святлана Мусіенка, кандыдатуру якой прапанаваў Польскі Інстытут у Мінску, з’яўляецца заснавальніцай першай у гісторыі беларускай адукацыі кафедры польскай філалогіі, заснавальніцай першага ў свеце Музея Зоф’і Налкоўскай, старшынёй навукова-дыдактычнага каардынацыйнага цэнтра «Міжнароднага Інстытута Адама Міцкевіча», а таксама арганізатаркай навукова-дыдактычнага супрацоўніцтва з навучальнымі ўстановамі Польшчы, Расіі і Беларусі. Як старшыня арганізавала 25 міжнародных навуковых канферэнцый. Пад яе кіраўніцтвам было наладжана дыдактычнае і навуковае супрацоўніцтва паміж інстытутамі ў Польшчы і Расіі. Праф. С. Мусіенка кіруе навуковымі і навукова-дыдактычнымі семінарамі. Акрамя таго, яна з’яўляецца членам рэдакцыйных саветаў некалькіх навуковых часопісаў, якія выходзяць у Польшчы і Расіі. Таксама спадарыня прафесар вядзе актыўную грамадскую дзейнасць, у тым ліку супрацоўнічае з арганізацыяй «Польска Мацеж Школьна» ў Гродне, удзельнічае ў дыдактычных і адукацыйных праектах, а таксама арганізоўвае заняткі для слухачоў Універсітэта трэцяга ўзросту і апякуецца Музеем Зоф’і Налкоўскай. Прафесар Святлана Мусіенка апублікавала больш за 5000 навуковых прац і атрымала вялікую колькасць узнагарод і медалёў за заслугі перад польскасцю.

 
 
Фота Моніка Возьняк, Павел Смульскі
 
Scheduled Культурныя падзеі ў Польшчы