6 снежня ў кінатэатры “Масква” адбыўся спецыяльны паказ нямога кіно «Галька» (1929/1932 гг.) рэж. К. Мягліцкага з жывым музычным суправаджэннем. Праект завяршыў цыкл сёлетніх мерапрыемстваў Польскага Інстытута да 200-годдзя Станіслава Манюшкі.Дасканалую музыку да фільму скампанавала спецыяльна да гэтай нагоды таленавітая беларуская кампазітар Вольга Падгайская.Музычны акампанемент да фільму стварылі Харавая капэла пад кіраўніцтвам Д.Хлявіча, калектыў новай камернай музыкі Five Storey Ensemble, а таксама салісты Вялікага тэатра Беларусі Ірына Кучынская (сапрана) і Андрэй Кліпо (барытон), якія выканалі арыі С. Манюшкі з оперы “Галька”.Паказ адбыўся ў рамках праекта «Кінямо.Нямое кіно + жывая музыка».
Мінск, к/т “Масква”, 06.12.2019 г.
Мінск, к/т “Масква”, 06.12.2019 г.
Мінск, к/т “Масква”, 06.12.2019 г.
Мінск, к/т “Масква”, 06.12.2019 г.
Мінск, к/т “Масква”, 06.12.2019 г.
Мінск, к/т “Масква”, 06.12.2019 г.
Мінск, к/т “Масква”, 06.12.2019 г.
Мінск, к/т “Масква”, 06.12.2019 г.