23.01.2020 Рэпартажы з мерапрыемстваў

Выстава «Кракаўскія калядныя батлейкі» ў Навагрудку

23 студзеня ў Навагрудскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося адкрыццё выставы “Кракаўскія калядныя батлейкі”.
 Гэта ўжо не першая прэзентацыя кракаўскай калекцыі ў Беларусі. У мінулыя гады з выставай батлеек мелі магчымасць пазнаёміцца жыхары Мінска, Брэста, Гродна, Пінска.
Арганізатары выставы: Музей Кракава, Польскі Інстытут у Мінску, Генеральнае консульства Рэспублікі Польшчаў Гродне, 

Традыцыя стварэння батлеек сфарміравалася ў XIX стагоддзі, распаўсюдзілася ў ХХ стагоддзі, а зараз з’яўляецца важным элементам сучасных калядных традыцый.




 




У той жа дзень у раённай бібліятэцы ў Навагрудку Гродзенскай вобласці прайшлі майстар-класы па стварэнні батлеек. Мерапрыемства было праведзена супрацоўнікамі Музея Кракава для прадстаўнікоў гільдыі рамёстваў і аніматараў культуры.



 
 
Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў