12-14 лютага ў Віцебску адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю стварэння ў Віцебску творчага аб’яднання «УНОВІС», якое было арганізавана педагогамі і навучэнцамі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і стала адной з зыходных пунктаў наватарскіх напрамкаў мастацтва ХХ стагоддзя.
З польскага боку ў канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі МУЗЕЯ МАСТАЦТВА (MUZEUM SZTUKI) ў Лодзі :
ДАНІЭЛЬ МУЗЫЧУК / DANIEL MUZYCZUK, кіраўнік аддзела сучаснага мастацтва, які выступіў з лекцыяй “A.R. GROUP – паходжанне, місія і спадчына” і ПАЎЛІНА КУРЦ-МАЙ / PAULINA KURC-MAJ, кіраўнік аддзела збораў сучаснага мастацтва, якая прадставіла прэзентацыю “Новае мастацтва і новая школа па Уладзіславу Стшэмінскаму”.
from to
Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў