25.02.2020 - 31.05.2020 Культурныя падзеі ў Польшчы

Узнагарода «Сведка гісторыі»

Інстытут нацыянальнай памяці (Польшча) аб’яўляе аб правядзенні VI міжнароднай прэміі “Сведка гісторыі” для асоб і арганізацый па-за межамі Польшчы. Гэта ганаровая ўзнагарода была заснаваная ў 2009 годзе распараджэннем Старшыні Інстытута нацыянальнай памяці (IPN)  і прысуджаецца Інстытутам нацыянальнай памяці. Яна прысуджаецца асобам і ўстановам, якія зрабілі значны ўнёсак ва ўшанаванне гісторыі польскага народа і аказвацюць падтрымку IPN у ажыццяўленні статутнай дзейнасці ў адукацыйнай і навуковай галінах.

Паведамляейце пра асоб і ўстановы за межамі Польшчы, якія актыўна ўдзельнічаюць у захаванні польскай гістарычнай памяці, якія клапоцяцца пра ахову, распаўсюд і паглыбленне ведаў аб найноўшай гісторыі краіны, а таксама выяўленні забытых фактаў ці людзей, заслужаных для польскага народа. Лаўрэатам прэміі можа стаць асоба, якая не мае польскага паходжання.

Заявы прымаюцца да 31 траўня 2020 года

ПАДРАБЯЗНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

from to
Scheduled Культурныя падзеі ў Польшчы