35-ая гадавіна са дня смерці Леапольда Тырманда
Леапольд Тырманд, 1983, фота: Чэслаў Чаплінскі / Fotonova / East News
Сёння, 19 сакавіка 2020 года, мінае 35-ая гадавіна са дня смерці Леапольда Тырманда, выбітнага пісьменніка, журналіста і публіцыста. Леапольд Тырманд, аўтар культавага рамана “Злы” і бескампраміснага “Дзённіка 1954”, быў адным з самых арыгінальных польскіх празаікаў другой паловы ХХ ст. У самыя складаныя часы ён захаваў смелую інтэлектуальную незалежнасць, – напісана ў рэзалюцыі Сейма Польшчы, згодна з якой 2020 год аб’яўлены Годам Леапольда Тырманда. У ёй прыводзіцца цытата пісьменніка:
“Я не пайду ні на якую падначаленасць думак, сумлення і існавання, я не выпраўлю сабе нічога ў жыцці цаной таго, у што веру, што здаецца мне правільным і годным маёй лаяльнасці”.