26.03.2020 Культурныя падзеі ў Польшчы

V гістарычны конкурс «Patria Nostra»

 

Запрашаем да ўдзелу ў V гістарычным конкурсе “Patria Nostra” для моладзі Польшчы і польскай дыяспары з усяго свету.

Гістарычны кінаконкурс Patria Nostra праходзіць пад патранатам прафесара доктара навук Яцэка Чапутовіча, Міністра замежных спраў Польшчы.

АРГАНІЗАТАР КОНКУРСУ – Фонд гістарычнага конкурса “Patria Nostra”.

МЭТА КОНКУРСУ – папулярызацыя ведаў пра гісторыю Польшчы і яе культурнай спадчыны, фарміраванне патрыятычных поглядаў маладога пакалення.

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ – удзел у конкурсе бясплатны.

УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ – моладзь ва ўзросце 12-19 гадоў. Удзельнікам конкурсу павінна быць каманда з 3 вучняў пад наглядам настаўніка або іншай дарослай асобы.

КОНКУРСНАЕ ЗАДАННЕ – стварэнне кароткага анімацыйнага ці відэафільма, прысвечанага важнай падзеі ў гісторыі Польшчы.

ГАЛОЎНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ – паездка ў Польшчу на некалькі дзён. 
УВАГА!!! У выпадку неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі экскурсіі будуць заменены на дадатковыя прывабныя прызы.

ІНШЫЯ ПРЫЗЫ – прызы ў конкурсе Patria Nostra атрымліваюць усе

удзельнікі. Лепшыя каманды атрымаюць каштоўныя рэчыўныя падарункі – кнігі, гульні і гістарычныя альбомы.

ГРАФІК ПРАВЯДЗЕННЯ ЭТАПАЎ КОНКУРСУ:

Рэгістрацыя ўдзельнікаў да 15 траўня

Адпраўка работ да 31 траўня

Галасаванне 1-10 чэрвеня

Урачыстая цырымонія ў Варшаве – верасень

Паездка ў Польшчу – верасень

Падрабязная інфармацыя, Правілы і Рэгістрацыя – сайт www.konkurs‐patrianostra.pl

Scheduled Культурныя падзеі ў Польшчы