Запрашаем да ўдзелу ў V гістарычным конкурсе “Patria Nostra” для моладзі Польшчы і польскай дыяспары з усяго свету.
Гістарычны кінаконкурс Patria Nostra праходзіць пад патранатам прафесара доктара навук Яцэка Чапутовіча, Міністра замежных спраў Польшчы.
АРГАНІЗАТАР КОНКУРСУ – Фонд гістарычнага конкурса “Patria Nostra”.
МЭТА КОНКУРСУ – папулярызацыя ведаў пра гісторыю Польшчы і яе культурнай спадчыны, фарміраванне патрыятычных поглядаў маладога пакалення.
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ – удзел у конкурсе бясплатны.
УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ – моладзь ва ўзросце 12-19 гадоў. Удзельнікам конкурсу павінна быць каманда з 3 вучняў пад наглядам настаўніка або іншай дарослай асобы.
КОНКУРСНАЕ ЗАДАННЕ – стварэнне кароткага анімацыйнага ці відэафільма, прысвечанага важнай падзеі ў гісторыі Польшчы.
ГАЛОЎНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ – паездка ў Польшчу на некалькі дзён.
УВАГА!!! У выпадку неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі экскурсіі будуць заменены на дадатковыя прывабныя прызы.
ІНШЫЯ ПРЫЗЫ – прызы ў конкурсе Patria Nostra атрымліваюць усе
удзельнікі. Лепшыя каманды атрымаюць каштоўныя рэчыўныя падарункі – кнігі, гульні і гістарычныя альбомы.
ГРАФІК ПРАВЯДЗЕННЯ ЭТАПАЎ КОНКУРСУ:
Рэгістрацыя ўдзельнікаў да 15 траўня
Адпраўка работ да 31 траўня
Галасаванне 1-10 чэрвеня
Урачыстая цырымонія ў Варшаве – верасень
Паездка ў Польшчу – верасень
Падрабязная інфармацыя, Правілы і Рэгістрацыя – сайт www.konkurs‐patrianostra.pl