29.03.2020 Культурныя падзеі ў Польшчы

«Польшча – дзе гэта?»

Паглядзіце, як выглядала Польшча вачыма знакамітага дацкага навукоўца, які адправіўся ў XIX стагоддзі ў Варшаву. Аб тым, з чым яму давялося сутыкнуцца, чытайце ў інтэрактыўным даведніку «Польшча – дзе гэта?».

Уявіце сабе месца ў самым сэрцы Еўропы…

… дзе людзям забаронена размаўляць на роднай мове

… дзе цэнзары ўважліва вывучаюць нават кулінарныя кнігі

… дзе кожная паездка за мяжу патрабуе дазволу ўладаў (і каронавірус тут зусім ні пры чым!)

… дзе жанчыны не маюць права голасу

… ды што ўжо там – дзе наогул няма выбараў.

У 1885 годзе вядомы дацкі пісьменнік і крытык Георг Брандэс адпраўляецца ў падарожжа ў сталіцу неіснуючай краіны, у Варшаву. Ён пераканаўся, што, хоць няма Польшчы, але ёсць яшчэ палякі і жывая польская культура.

Праз больш чым 130 гадоў па яго слядах быў створаны даведнік “Польшча-дзе гэта?”, апавядальнай воссю якога з’яўляецца кніга Брандэса “Уражанні ад Польшчы”. Гэта спалучэнне гістарычнага рэпартажу з мультымедыйнай формай. Гісторыя, створаная з архіўных матэрыялаў: паштовак, фатаграфій, перыёдыкі, фільмаў і гукаў эпохі, была дапоўненая інтэрактыўнымі элементамі: міні-гульнямі і дадаткамі.

 

Даведнік быў створаны з думкай пра замежнага чытача, які не ведае гісторыю Польшчы. Таму апавядальнікам з’яўляецца іншаземец, для якога гэта таксама была першая сустрэча з польскім грамадствам. Як чалавек звонку, ён глядзіць на яго са спачуваннем і дабрынёй, але не без крытыкі. Здалёку ён глядзіць на пераломны перыяд польскай гісторыі – момант, калі палітычны лёс падзеленай граніцамі краіны толькі вырашаўся, а будучая незалежнасць зусім яшчэ не была прадвызначаная.

Ідзіце за Брандэсам па даведніку і знайдзіце адказ на пытанне: Польшча – дзе гэта?

Даведнік даступны на рускай і англійскай мовах:

https://whereispoland.com/ru

https://whereispoland.com/en

 

Праект з’яўляецца часткай міжнароднай культурнай праграмы «ПОЛЬШЧА 100», якую каардынуе Інстытут Адама Міцкевіча, рэалізаванай у рамках шматгадовай праграмы „NIEPODLEGŁA”/”НЕЗАЛЕЖНАЯ” на 2017-2022 гады. Фінансуецца са сродкаў Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы ў рамках шматгадовай праграмы „NIEPODLEGŁA”/”НЕЗАЛЕЖНАЯ” на 2017-2022 гады.

Scheduled Культурныя падзеі ў Польшчы