
Далучайцеся да акцыі “Нарцыс” у знак таго, што нас яднае памяць #ŁączyNasPamięć!
77 гадоў таму назад, 19 красавіка 1943 г., у Варшаўскім гета пачалося паўстанне – найвялікшы ўзброены супраціў габрэяў падчас Другой сусветнай вайны і адначасова першае гарадское паўстанне ў акупаванай Еўропе.
Акцыя “Нарцыс” – ушаноўвае гэтую падзею. У папярэдніх 7 акцыях валанцёры раздавалі папяровыя нарцысы – сімвал памяці тых, хто удзельнічаў і загінуў у паўстанні. У гэтым годзе акцыя пераносіцца ў інтэрнэт! Заставайцеся дома і пакажыце ў сацыяльных сетках, што нягледзячы на абставіны, нас яднае памяць #ŁączyNasPamięć!
Як далучыцца да #AkcjaŻonkile?
Спампуйце шаблон нарцыса на сайце www.polin.pl/pl/zonkile , раздрукуйце і складзідзе (згодна з відэаінструкцыяй). Зрабіце фотаздымак і размясціце ў сваім профілі. Абавязкова пастаўце хэштэгі: #ŁączyNasPamięć oraz #AkcjaŻonkile.
Дадайце адмысловую накладку на аватарку ў FB.
Падзяліцеся адмысловай . Памятайце пра хэштэгі: #ŁączyNasPamięć i #AkcjaŻonkile.

Чаму нарцысы?
Адным з выжыўшых у гета быў Марэк Эдэльман, апошні кіраўнік паўстання. 19 красавіка ён ускладаў букет жоўтых кветак пад помнікам Героям гета ў раёне Мурануў у Варшаве. Нарцыс стаў сімвалам павагі і памяці аб паўстанні.
*****
Праект фінансуецца Ісландыяй, Ліхтэнштэйнам і Нарвегіяй у рамках фонду ЕЭЗ і са сродкаў нацыянальнага бюджэту.