Польскі Інстытут у Мінску ўзяў удзел у акцыі па зборы кніг для шпіталяў “Чытай і здаравей” – акцыя салідарнасці, арганізаваная кампаніяй «Будзьма беларусамі!»
(“Будзьма беларусамі!” – гэта грамадская культурніцкая кампанія, ініцыятарам і каардынатарам якой з’яўляецца Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Кампанія дзейнічае з 2008 года з мэтай паглыблення нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў).

Мы зрабілі падборку разнастайнай польскай літаратуры, выдадзенай у перакладзе на беларускую мову. Вельмі спадзяемся, што літаратура дапаможа забыцца пра хваробу і хоць на нейкі час перанесціся ў свет уяўленняў, падарожжаў і захапляльных гісторый, апісаных на старонках кніг.
![](https://instytutpolski.pl/minsk/wp-content/uploads/sites/6/2020/04/изображение_viber_2020-04-28_21-56-02-2.jpg)
![](https://instytutpolski.pl/minsk/wp-content/uploads/sites/6/2020/04/изображение_viber_2020-04-28_21-55-39-1.jpg)