29.04.2020 Аб`явы Iнстытута, Навіны

Польскі Інстытут узяў удзел у акцыі «Чытай і здаравей»

Польскі Інстытут у Мінску ўзяў удзел у акцыі па зборы кніг для шпіталяў “Чытай і здаравей” – акцыя салідарнасці, арганізаваная кампаніяй «Будзьма беларусамі!»
(“Будзьма беларусамі!” – гэта грамадская культурніцкая кампанія, ініцыятарам і каардынатарам якой з’яўляецца Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Кампанія дзейнічае з 2008 года з мэтай паглыблення нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў).
 
Мы зрабілі падборку разнастайнай польскай літаратуры, выдадзенай у перакладзе на беларускую мову. Вельмі спадзяемся, што літаратура дапаможа забыцца пра хваробу і хоць на нейкі час перанесціся ў свет уяўленняў, падарожжаў і захапляльных гісторый, апісаных на старонках кніг.
Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі
Scheduled Аб`явы Iнстытута Навіны