2.05.2020 Навіны

2 траўня – Дзень Палоніі і палякаў за мяжой

Дзень Палоніі і палякаў за мяжой, які адзначаецца 2 мая, быў устаноўлены Сеймам РП у 2002 годзе.

Такім чынам былі ўганараваны мільёны людзей, якія жывуць за межамі нашай краіны, але на працягу стагоддзяў дамагаліся незалежнасці Польшчы, падтрымлівалі Польшчу ў самыя цяжкія моманты гісторыі і актыўна выказвалі сваю прыхільнасць да Рэчы Паспалітай.
У гэты асаблівы дзень польская дзяржава мае магчымасць выказаць сваю падзяку польскай супольнасці ва ўсім свеце за яе вернасць і любоў да краіны паходжання і падзякаваць за пастаянную працу ў інтарэсах агульнага дабра. 

З нагоды сённяшняга свята запрашаем да прагляду відэазвароту і пажаданняў міністра замежных спраў Яцэка Чапутовіча для Палоніі і палякаў за мяжой.

Па дадзеных МЗС, за межамі Польшчы пражывае сёння каля 20 мільёнаў полек і палякаў, а таксама асоб польскага паходжання. Дзякуючы ім, польскую прысутнасць, сімвалы і традыцыі можна сустрэць нават у самых аддаленых кутках свету. Гэтая ассаблівая група на працягу многіх гадоў застаецца адным з найважнейшых адрасатаў польскай замежнай палітыкі. Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч у сваёй прамове ў сейме РП у 2019 годзе ўзгадаў, сярод іншага, пра шанец на актыўную прамоцыю польскіх дзяржаўных інтарэсаў, дзякуючы прысутнасці шматлікай польскай грамадскасці за межамі краіны, адзначаючы пры гэтым, што: “Паланійная палітыка, павінна ажыццяўляцца не толькі для Палоніі, але перш за ўсё з яе ўдзелам, каб прыносіць жаданыя вынікі”. Сённяшняя Палонія і палякі за мяжой – гэта і нашчадкі эмігрантаў XIX стагоддзя і бежанцаў, што ўцякалі ад войнаў, і наступныя пакаленні былых польскіх грамадзян, якія засталіся на Усходзе, былыя дысідэнты з сем’ямі або працоўныя эмігранты. Незалежна ад прычыны выезду з краіны, гэтыя людзі захавалі памяць пра Польшчу, культывуючы яе традыцыі і падтрымліваючы яе ў выпадку неабходнасці. 
 
Прэс-служба МЗС
Scheduled Навіны