Канстытуцыя, прынятая Соймам Рэчы Паспалітай (пазней названага Вялікім) 3 траўня 1791 г. у Варшаве, была першай у Еўропе і другой у свеце сучаснай канстытуцыяй.
Стваральнікі канстытуцыі, чэрпалі натхненне ў палітычнай і грамадскай думцы еўрапейскага Асветніцтва і амерыканскай канстытуцыі 1787 года. Яны лічылі, што ўрад павінен служыць усяму народу, а не інтарэсам прывілеяваных пластоў. Канстытуцыя павінна была пакласці пачатак увядзенню чарговых рэформаў, накіраваных на ўмацаванне дзяржавы. Дзеянні, накіраваныя на абарону Польшчы перад пагрозамі суседзяў, з’яўляюцца сёння прыкладам адказнасці свядомых прадстаўнікоў грамадскай эліты. Канчатковы падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у 1795 г. прывёў да страты яе незалежнасці. Стваральнікі Канстытуцыі 3 траўня Ігнацы Патоцкі і Гуга Калантай праз гады ацанілі, што яна была “апошняй воляй і завяшчаннем згасаючай Радзімы”. Святкаванне традыцый Канстытуцыі 3 траўня было забаронена падчас падзелаў Рэчы Паспалітай.
Пасля аднаўлення незалежнасці пасля Першай сусветнай вайны гадавіна Канстытуцыі 3 траўня была прызнана дзяржаўным святам з 1919 года. Падчас нямецкай і савецкай акупацыі свята Канстытуцыі 3 траўня было забаронена. Пасля Другой сусветнай вайны камуністычныя ўлады ў Варшаве мелі намер зліквідаваць святкаванне 3 траўня, паколькі яно спасылалася на традыцыі незалежнай Польшчы і мела нацыянальна-каталіцкі характар. Яму супрацьпастаўлялася і шырока прапагандавалася Свята працы. Святочныя мерапрыемствы з нагоды Канстытуцыі 3траўня не адбываліся на працягу многіх гадоў, а ўсе спробы адзначэння свята звычайна заканчваліся затрыманнямі і пераследамі. У 1990 годзе, пасля падзення камунізму і аднаўленняПольшчай незалежнасці, была ўзноўлена даваенная традыцыя і дзень 3 траўня быў зноў абвешчаны дзяржаўным святам.
З мэтай забеспячэння паслуг на найвышэйшым узроўні мы выкарыстоўваем файлы cookies. Карыстанне нашым вэб-сайтам азначае, што яны будуць захоўвацца на Вашай прыладзе. У любы час Вы можаце змяніць налады ў браўзеры. Глядзіце палітыку cookiesACCEPT
Privacy & Cookies Policy
Privacy Overview
This website uses cookies to improve your experience while you navigate through the website. Out of these, the cookies that are categorized as necessary are stored on your browser as they are essential for the working of basic functionalities of the website. We also use third-party cookies that help us analyze and understand how you use this website. These cookies will be stored in your browser only with your consent. You also have the option to opt-out of these cookies. But opting out of some of these cookies may affect your browsing experience.
Necessary cookies are absolutely essential for the website to function properly. This category only includes cookies that ensures basic functionalities and security features of the website. These cookies do not store any personal information.
Any cookies that may not be particularly necessary for the website to function and is used specifically to collect user personal data via analytics, ads, other embedded contents are termed as non-necessary cookies. It is mandatory to procure user consent prior to running these cookies on your website.