3.05.2020 Навіны

229-я гадавіна прыняцця Канстытуцыі 3 траўня

Канстытуцыя, прынятая Соймам Рэчы Паспалітай (пазней названага Вялікім) 3 траўня 1791 г. у Варшаве, была першай у Еўропе і другой у свеце сучаснай канстытуцыяй.

Стваральнікі канстытуцыі, чэрпалі натхненне ў палітычнай і грамадскай думцы еўрапейскага Асветніцтва і амерыканскай канстытуцыі 1787 года. Яны лічылі, што ўрад павінен служыць усяму народу, а не інтарэсам прывілеяваных пластоў.
Канстытуцыя павінна была пакласці пачатак увядзенню чарговых рэформаў, накіраваных на ўмацаванне дзяржавы. Дзеянні, накіраваныя на абарону Польшчы перад пагрозамі суседзяў, з’яўляюцца сёння прыкладам адказнасці свядомых прадстаўнікоў грамадскай эліты. Канчатковы падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у 1795 г. прывёў да страты яе незалежнасці. Стваральнікі Канстытуцыі 3 траўня Ігнацы Патоцкі і Гуга Калантай праз гады ацанілі, што яна была “апошняй воляй і завяшчаннем згасаючай Радзімы”. Святкаванне традыцый Канстытуцыі 3 траўня было забаронена падчас падзелаў Рэчы Паспалітай. 

“Канстытуцыя 3 мая”.  Карціна Яна Матэйкі (1838-1893).
Пасля аднаўлення незалежнасці пасля Першай сусветнай вайны гадавіна Канстытуцыі 3 траўня была прызнана дзяржаўным святам з 1919 года. Падчас нямецкай і савецкай акупацыі свята Канстытуцыі 3 траўня было забаронена. Пасля Другой сусветнай вайны камуністычныя ўлады ў Варшаве мелі намер зліквідаваць святкаванне 3 траўня, паколькі яно спасылалася на традыцыі незалежнай Польшчы і мела нацыянальна-каталіцкі характар. Яму супрацьпастаўлялася і шырока прапагандавалася Свята працы. Святочныя мерапрыемствы з нагоды Канстытуцыі 3траўня не адбываліся на працягу многіх гадоў, а ўсе спробы адзначэння свята звычайна заканчваліся затрыманнямі і пераследамі. У 1990 годзе, пасля падзення камунізму і аднаўленняПольшчай незалежнасці, была ўзноўлена даваенная традыцыя і дзень 3 траўня быў зноў абвешчаны дзяржаўным святам.

Прэс-служба Міністэрства замежных спраў РП 
Scheduled Навіны