5.05.2020 Навіны

201-я гадавіна з дня нараджэння Станіслава Манюшкі

5 мая – дзень нараджэння Станіслава Манюшкі — польскага кампазітара, дырыжора, педагога, арганіста. Станіслаў Манюшка – аўтар больш за 268 песень, шматлікіх опер (найбольш вядомыя – Галька, Страшны Двор і Парыя), аперэт, балетаў і духоўнай музыкі. Ён нарадзіўся 5 мая 1819 г. у Убелі, недалёка ад Мінска, на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Яго бацька Чэслаў Манюшка, гербу Кшыдвы, быў землеўладальнікам, служыў капітанам у напалеонаўскай арміі, а маці Эльжбета Маджарская паходзіла з венгерска-армянскай сям’і, і менавіта яна дала сыну першыя ўрокі музыкі. 

Пазней Станіслаў навучаўся ў школе піяраў у Варшаве, браў урокі ігры на фартэпіяна і аргане ў Аўгуста Фрэйера. Удасканальваў сваю музычную адукацыю ў Дамініка Стэфановіча ў Мінску і ў Карла Фрыдрыха Рунгенхагена ў Берліне. У 1836-58 гг. жыў у Вільні. Пасля атрымання адукацыі працаваў арганістам у касцёле Святых Янаў. Пасля трыумфальнай прэм’еры новай чатырохактовай версіі оперы “Галька”, якая адбылася 1 студзеня 1858 года ў Варшаве, Станіслаў Манюшка гастраліраваў па Германіі і Францыі, а пасля вяртання 1 жніўня 1858 года быў прызначаны галоўным дырыжорам Польскай Оперы ў Вялікім тэатры ў Варшаве. На працягу амаль пятнаццаці гадоў працы на гэтай пасадзе ён падрыхтаваў і паставіў амаль усе свае пазнейшыя оперы. Адначасова, з 1864 года С. Манюшка працаваў выкладчыкам у Інстытуце Музыкі ў Варшаве.
Станіслаў Манюшка раптоўна памёр 4 чэрвеня 1872 г. ва ўзросце 53 гадоў у Варшаве. Пахаванне кампазітара, у якім удзельнічала ад 60 да 100 тысяч чалавек, стала ў Польшчы нацыянальнай маніфестацыяй. Станіслаў Манюшка пахаваны на Павонзкіх могілках у Варшаве.

Убель – сямейны дом С. Манюшкі
 
Якім быў Манюшка?
Аляксандр Валіцкі, які сябраваў з ім і выдаў у Варшаве біяграфію кампазітара,  так яго апісваў у 1873 годзе: “Ён быў сярэдняга ўзросту, а нават больш невысокага[…]. Вочы блакітныя, крыху касілі, маленькія, але поўныя выразу. […]. У зносінах з усімі ён быў незвычайна ветлівы і далікатны, у таварыстве меў высакародныя манеры, якія паказвалі яго высокую знаёмасць свету, але ў той жа час і вялікую скромнасць.
 
Сядзіба ў Каліновэй – цяперашні час
Сядзіба ў Каліновай – 1956 г.

Адкуль паходзіць назва оперы “Страшны Двор?

Першая версія: Сядзібны дом у Каліновай у ваяводстве Лодзкім лічыцца прататыпам “Страшнага двара” з оперы Станіслава Манюшкі. Ён быў пабудаваны сям’ёй Любеньскіх у 1630 годзе. Ян Хэньціньскі, аўтар лібрэта знакамітай оперы, быў родам з гэтых старонак і ведаў гэты двор. Ён таксама ведаў пра іншую прычыну “страшнасці” гэтага двара. Гэты двор шмат гадоў славіўся прыгожымі дзяўчатамі, якія лёгка знаходзілі сабе мужоў, што для раўнівых дзяўчат з суседніх двароў было “страшным”, недапушчальным, бо яны заставаліся старымі паннамі. Гэтая тэма, а таксама назва сядзібы, якая крыху была зменена на Калінаў, была ўвекавечана Янам Хенціньскім у лібрэта “Страшнага двара”.
У вёсцы таксама ёсць гатычны касцёл св. Марыі Магдалены з 1465-1468, дзе кампазітар іграў на аргане.

Другая версія: Маёнтак у Смілавічах, што знаходзіцца ў 27 км на ўсход ад беларускай сталіцы, у мінулым належаў да роду Сапегаў, Завішуў і Агінскіх, а з 1791 г. – да дзеда славутага кампазітара, таксама Станіслава Манюшкі, які на пач. ХІХ стагоддзя пачаў тут будаўніцтва сядзібнага дома. Пасля гэтага маёнткам валодае сын Казімір. У маладосці Станіслаў шмат разоў наведваў дзядзьку, любіў слухаць яго гісторыі, а таксама мелодыю гадзінніка на вежы будынка. Хутчэй за ўсё, гэтыя сустрэчы настолькі заселі ў свядомасці Станіслава і паўплывалі на яго ўяўленне, што ў будучыні камазітар створыць оперу “Страшны двор”.

Сучасны стан сядзібы і яе выгляд з 1917 г. можна паглядзець на сайце Беларускага таварыства аховы помнікаў:

Сядзіба ў Смілавічах
Сядзіба ў Смілавічах у 1917 г.
Scheduled Навіны