21 траўня а 19:00PL/20:00BY адбудзецца бясплатны метадычны семінар для настаўнікаў у выглядзе вэбінара “Вучым граматыцы“. Гэтая моўная падсістэма ўспрымаецца як складаная і патрабавальная. Ёсць шмат несправядлівых меркаванняў пра граматыку. Выкладанне граматыкі можа быць няпростым, але трэба мець на ўвазе, што гэта важная частка сцэнара ўрока і … яна можа быць цікавай прыгодай.
Як спрасціць і зрабіць гэты працэс больш прыемным? Як зрабіць вывучэнне граматыкі больш эфектыўным? Менш напружаным?
На семінары будуць прадстаўлены некалькі ідэй, звязаныя з метадамі выкладання граматыкі. Сустрэча будзе праходзіць па схеме: тэарэтычная частка з праграмнымі асновамі і метадычнымі рэкамендацыямі і практычная з канкрэтнымі практыкаваннямі, якія дазваляюць набыць граматычную падсістэму. Акрамя таго, будуць прадстаўлены прыклады выкарыстання граматыкі ў натуральных сітуацыях зносін.
Вэбінар вядзе Агнешка Ясіньска, выкладчыца польскай мовы як замежнай у Педагагічным універсітэце ў Кракаве; сааўтар некалькіх падручнікаў і дапаможнікаў па польскай мове (у прыватнасці, серыя „Hurra po polsku”, „Polski w pracy” oraz „O Polsce po polsku”).
Спасылка на вучэбную платформу