Інстытут Адама Міцкевіча стварыў даведнік, які змяшчае інфармацыю пра найважнейшыя гранты, стыпендыі і адукацыйныя праграмы, даступныя прыватным асобам і арганізацыям з Польшчы і краін Усходняга партнёрства, якія імкнуцца развіваць міжнароднае культурна-сацыяльнае супрацоўніцтва. Праграма OPEN POLAND у Інстытуце Адама Міцкевіча дзейнічае ўжо некалькі гадоў і мае на мэце шырокі культурны абмен і ўмацаванне супрацоўніцтва польскіх устаноў, арганізацый, творцаў і куратараў з партнёрамі з краін Усходняга партнёрства. Патэнцыял сумесных праектаў і ініцыятыў вельмі вялікі. Таму мы хочам дзяліцца ведамі пра магчымыя крыніцы іх фінансавання, а таксама падтрымкі развіцця іх стваральнікаў і рэалізатараў. Мы спадзяемся, што інструмент, створаны ў рамках функцыянуючай ужо некалькі гадоў міжнароднай адукацыйнай праграмы для менеджэраў культуры “Культура для мясцовага развіцця” (Culture for Local Development), будзе садзейнічаць развіццю смелых праектаў і да творцам новы імпульс да дзеянняў.