18.05.2020 Навіны

76-ая гадавіна Бітвы пад Монтэ-Касіна

18 траўня 1944 года, пасля зацятай барацьбы, часткі 2-га Польскага корпуса пад кіраўніцтвам генерала дывізіі Уладзіслава Андэрса крывёю здабылі перамогу на Монтэ-Касіна, а ў руінах кляштара бенедыктынаў залунаў бела-чырвоны сцяг і зайграў марыяцкі гэйнал. Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, клапоцячыся аб Польскіх ваенных могілках на Монтэ-Касіна, дбае пра яго годны выгляд.

 

Адразу пасля заканчэння бітвы ля падножжа кляштара пачалося будаўніцтва могілак, якія былі асвечаны 1 верасня 1945 года. У цяперашні час на Польскіх ваенных могілках на Монтэ-Касіна пахавана 1066 салдат. Там былі пахаваныя таксама памерлыя ўжо пасля вайны: генерал-лейтэнант Уладзіслаў Андэрс, яго жонка – Ірэна Рэната Андэрс і біскуп Юзаф Гаўлін – удзельнік баёў пад Монтэ-Касіна. 

Пра некропаль на Монтэ-Касіна, а таксама польскія вайсковыя могілкі ў Балоньі і Ларэта дбае Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. У 2019 годзе на Монтэ-Касіна была праведзена капітальная рэстаўрацыя салдацкіх магіл: пліты былі ачышчаныя і ўмацаваныя, а надпісы былі папраўлены. У бліжэйшых планах Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны працяг рэстаўрацыйных работ.

Корпус меў дзвюх дачок Карпацкую і Крэсавую дывізіі. Адны аддавалі перавагу Карпацкай, іншыя – Крэсовай. Але Корпус – як бацька аднолькава іх навучаў, узбройваў і цаніў. Чакалі двое крывавых жаніхоў – “Прывід” і “593”. Якому даць якую? Генерал Андэрс завязаў вузел. Першым цягнуў генерал Дух. Ён выцягнуў вузельчык – будзе атакаваць вышыню “593”, а потым пойдзе на кляштар. Генерал Сулік нанясе ўдар па вышыні “Прывід”, а затым па “575” і Сан-Анджэла.

Так у непараўнальным рэпартажы пра бітву пад Монтэ-Касіна Мельхіёр Ваньковіч апісаў, як лёс вырашыў цэлі дывізій, якія ўваходзілі ў склад 2-га Корпуса. Вышыні “593” і “575” пазней сталі месцам будаўніцтва дывізіённых помнікаў, адкрытых у 1945 годзе. 

На вышыні “593” быў пабудаваны помнік паводле праекта капітана Тадэвуша Зандфоса, прысвечаны 3-й Карпацкай стралковай дывізіі. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 18 ліпеня 1945 года. На таблічках, размешчаных ля падножжа помніка, значацца імёны 1115 салдат 3-й Карпацкай стралковай дывізіі, якія загінулі ў адрыятычнай кампаніі. Тут выгравіравана адна з самых вядомых салдацкіх эпітафій:

ЗА СВАБОДУ НАШУ І ВАШУ / МЫ, ПОЛЬСКІЯ САЛДАТЫ, / АДДАЛІ / БОГУ ДУХ / ІТАЛЬЯНСКАЙ ЗЯМЛІ ЦЕЛА / А СЭРЦЫ ПОЛЬШЧЫ 

У мінулым годзе ў рамках праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны помнік 3-й Карпацкай стралковай дывізіі стаў прадметам комплексных рэстаўрацыйных работ. У міністэрскіх планах – капітальны рамонт памятнага знака 5-й стралковай дывізіі, размешчанага на вышыні “575”, і помніка 4-му танкаваму палку “Скарпіён”, што ля выхаду з “Гарлавіны”.

Scheduled Навіны