26.05.2020
Рэпартажы з мерапрыемстваў, Рэпартажы з мерапрыемстваў
Лекцыя-канцэрт па творчасці Яцака Качмарскага
26 траўня адбылася шостая сустрэча з цыкла “Санаторый пад клепсідрай”, падчас якой Андрэй Хадановіч прадставіў асобу і творчасць знакамітага паэта, празаіка, кампазітара і спевака Яцака Качмарскага.
Лекцыя пра творчасць артыста была спалучана з музычным выступленнем Андрэя Хадановіча, які праспяваў песні геніяльнага польскага барда ў перакладзе на беларускую мову з запісанай ім разам з беларускімі музыкамі дыску “Муры”, які выйшаў у 2014 годзе.
Жывая трансляцыя сустрэчы адбывалася з Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Posted by Польскі інстытут у Мінску / Instytut Polski w Mińsku on Tuesday, May 26, 2020
Відэазапісы папярэдніх сустрэч даступныя для прагляду:
#EuropeForCulture #ЕўропаДляКультуры