29.05.2020
Рэпартажы з мерапрыемстваў
Адбылася першая сустрэча з цыклу «Пятніца з польскім кіно анлайн»
29 траўня адбылася першая анлайн-сустрэча з цыклу “Пятніца з польскім кіно анлайн”.
Беларускі кінакртык Антона Сідарэнка ў жывым эфіры размаўляў з экспертамі на тэму “ВЯДЗЬМАРА” НА ЭКРАНЕ” – розных тэлеэкранізацый знакамітай эпапеі польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага.
У размове прынялі ўдзел – Аляксандр Шумскі, ініцыятар перакладу тэлесерыяла “Вядзьмар” на беларускую мову, а таксама перакладчыца рамана Анждэя Сапкоўскага на беларускую мову Кацярына Маціеўская.
У размове прынялі ўдзел – Аляксандр Шумскі, ініцыятар перакладу тэлесерыяла “Вядзьмар” на беларускую мову, а таксама перакладчыца рамана Анждэя Сапкоўскага на беларускую мову Кацярына Маціеўская.
Пятніца з польскім кіно on-line. "Вядзьмар" на экранеPosted by Польскі інстытут у Мінску / Instytut Polski w Mińsku on Friday, May 29, 2020
Размова з экспертамі па “Ведзьмару” ішла пра кнігі Анджэя Сапкоўскага, спробы перанесці польскае фэнтэзі на экран, а таксама пра акцёраў, што выконвалі ролі герояў А. Сапкоўскага – Міхала Жэброўскага, Генры Кавіла, Збігнева Замахоўскага ды іншых.
Пасля анлайн-сустрэчы гледачам была запрапанавана да прагляду кінастужка “Вядзьмар” (Польшча, 2001) рэжысёра Марэка Бродзкага на платформе VOD.TVP.PL
▶https://vod.tvp.pl/video/wiedzmin,wiedzmin,39525248