Праз новыя сайты і кампаніі мы запрашаем вас у віртуальнае падарожжа па нашай краіне. Мы хочам заахвоціць замежную аўдыторыю пазнаёміцца з Польшчай і прыехаць да нас, калі гэта будзе магчыма, – казаў падчас брыфінгу для журналістаў намеснік міністра замежных спраў Шыман Шынкоўскі вель Сэнк.
Галоўнай мэтай кампаніі #DiscoverPoland з’яўляецца заахвачванне замежнікаў адкрываць для сябе Польшчу спачатку ў Інтэрнэце, а пасля прыязджаць і знаёміцца з краінай асабіста. Кампанія #DiscoverPoland – гэта віртуальны тур па розных мясцінах Польшчы, знаёмства з нашай культурай, гісторыяй, прыродай, кулінарнымі традыцыямі.
Кампанія будзе праводзіцца МЗС пры падтрымцы польскіх замежных устаноў, у тым ліку, у прыватнасці, Польскіх Інстытутаў. Яна будзе публікавацца ў сацыяльных сетках.