10.06.2020 Культурныя падзеі ў Польшчы, Навіны

Адкрыйце для сябе Польшчу!

Запрашаем Вас у віртуальнае падарожжа.

Праз новыя сайты і кампаніі мы запрашаем вас у віртуальнае падарожжа па нашай краіне. Мы хочам заахвоціць замежную аўдыторыю пазнаёміцца з Польшчай і прыехаць да нас, калі гэта будзе магчыма, – казаў падчас брыфінгу для журналістаў намеснік міністра замежных спраў Шыман Шынкоўскі вель Сэнк.

Галоўнай мэтай кампаніі #DiscoverPoland з’яўляецца заахвачванне замежнікаў адкрываць для сябе Польшчу спачатку ў Інтэрнэце, а пасля прыязджаць і знаёміцца з краінай асабіста. Кампанія #DiscoverPoland – гэта віртуальны тур па розных мясцінах Польшчы, знаёмства з нашай культурай, гісторыяй, прыродай, кулінарнымі традыцыямі.

Кампанія будзе праводзіцца МЗС пры падтрымцы польскіх замежных устаноў, у тым ліку, у прыватнасці, Польскіх Інстытутаў. Яна будзе публікавацца ў сацыяльных сетках.

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ

Scheduled Культурныя падзеі ў Польшчы Навіны