25.06.2020 Навіны

Польскія дыпламаты наведалі магілы жаўнераў польска-бальшавіцкай вайны 1920 года

Рэпартаж Беларускай службы Польскага радыё

Візіт дыпламатаў звязаны са 100-годдзем Варшаўскай бітвы, якое адзначаецца ў гэтым годзе.

     .
Польскія дыпламаты на могілках у Крывічах.Уладзімер Пац/Польскае радыё

Дэлегацыя польскага пасольства ў Мінску наведала тры чарговыя могілкі на поўначы Беларусі. У гарадках Крывічы, Валкалата і Мядзел пахаваныя жаўнеры польска-бальшавіцкай вайны 1920 года. Візіт звязаны са 100-годдзем Варшаўскай бітвы, якое адзначаецца ў гэтым годзе.

Польскія дыпламаты запалілі свечкі і ўсклалі вянкі ў Крывічах. На мясцовых каталіцкіх могілках знаходзіцца помнік і каля сотні магіл польскіх жаўнераў.

Польскія дыпляматы на могілках ў Крывічах. Здымaк: Уладзімер Пац/Польскае радыё

Польскія дыпламаты на могілках у Крывічах. Здымaк: Уладзімер Пац/Польскае радыё

Дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі (Cezary Karpiński) нагадаў, што ўсе яны былі адрамантаваныя ў мінулым годзе дзякуючы сродкам з Польшчы і дапамозе мясцовай супольнасці: 

– Мы дзякуем жыхарам, таксама мясцовым уладам, якія падтрымалі гэтую ініцыятыву, і ўсім добразычлівым. Каб памяць пра герояў вайны ніколі не загінула і не памерла.

Матэрыял цалкам на сайце Беларускай службы Польскага радыё

Scheduled Навіны