Візіт дыпламатаў звязаны са 100-годдзем Варшаўскай бітвы, якое адзначаецца ў гэтым годзе.
Дэлегацыя польскага пасольства ў Мінску наведала тры чарговыя могілкі на поўначы Беларусі. У гарадках Крывічы, Валкалата і Мядзел пахаваныя жаўнеры польска-бальшавіцкай вайны 1920 года. Візіт звязаны са 100-годдзем Варшаўскай бітвы, якое адзначаецца ў гэтым годзе.
Польскія дыпламаты запалілі свечкі і ўсклалі вянкі ў Крывічах. На мясцовых каталіцкіх могілках знаходзіцца помнік і каля сотні магіл польскіх жаўнераў.
Дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі (Cezary Karpiński) нагадаў, што ўсе яны былі адрамантаваныя ў мінулым годзе дзякуючы сродкам з Польшчы і дапамозе мясцовай супольнасці:
– Мы дзякуем жыхарам, таксама мясцовым уладам, якія падтрымалі гэтую ініцыятыву, і ўсім добразычлівым. Каб памяць пра герояў вайны ніколі не загінула і не памерла.
Матэрыял цалкам на сайце Беларускай службы Польскага радыё