24.07.2020 Кіно, Навіны, Падзея

Пятніца з польскім кіно анлайн.”Тры поціскі рук”

Запрашаем Вас на чарговы кіна-прагляд з серыі “Пятніца з польскім кіно анлайн”.
👉У пятніцу 24 ліпеня прадстаўляем Вашай увазе караткаметражны фільм “Тры поціскі рук” / “Trzy uściski dłoni”
(Польшча, 2010 г.), рэж. Марцін Лятала / Marcin Latałło.
Фільм рэалізаваны ў рамках праграмы для маладых творцаў “30 хвілін” творчай студыі “Studio Munka”
👉 Фільм на польскай мове з ангельскімі субтытрамі даступны па спасылцы: https://ninateka.pl/film/trzy-usciski-dloni-30-minut-studio-munka
📽 “Тры поціскі рук” – кароткі сюжэт пра сутыкненне мараў з рэчаіснасцю.
Кажуць, што шэсць поціскаў рук дастаткова, каб злучыць нас з усімі іншымі людзьмі ў свеце – з в’етнамскім вулічным прадаўцом, з паліцэйскім у Англіі ці нават з галівудскай зоркай. У гэтай гісторыі ёсць толькі тры поціскі: паміж Эмілем, Дагмарай і Бэтай, шляхі якіх аднойчы перасякуцца ў Лодзі. Кожны з трох герояў пра нешта марыць. Эміль – пра сустрэчу з Дэвідам Лінчам. Дагмара вярнулася з Лондана і шукае добрую працу. Бэта, дзяўчынка з дома, дзе ёсць усё, акрамя любові і ласкі, – пра знаёмства з блізкім чалавекам. Іх мары не спраўдзяцца, ім патрэбная дапамога. Хто з іх будзе мець смеласць і рашучасць, каб паспрабаваць ажыццявіць свае мары? Колькі поціскаў рук наблізіць іх да гэтага?
Марцін Лятала – рэжысёр, прадзюсар і кінематаграфіст. Ён нарадзіўся ў Польшчы, вырас у Францыі, дзе вывучаў гісторыю мастацтва ў Сарбоне і рэжысуру ў дзяржаўнай кінашколе La Fémis у Парыжы. Ён таксама стажыраваўся ў Польскай дзяржаўнай школе кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі. Супрацоўнічаў з Анджэем Вайдай, Агнешкай Холанд і Кшыштафам Кесьлёўскім. Заснаваў уласную вытворчую кампанію Camera Obscura.

Меньше

Scheduled Кіно Навіны Падзея