25.07.2020 Навіны

Інтэрв’ю прэм’ер-міністра Рэспублікі Польшча Матэвуша Маравецкага для венгерскага часопіса “Magyar Hírlap”.

Артыкул у арыгінале на венгерскай мове
Увесь артыкул на польскай мове

Вытрымкі з інтэрв’ю:

  • “Адна з найважнейшых задач, якую я бачу ў дадзены момант – гэта аб’яднанне палякаў вакол абсалютных прыярытэтных праектаў. Я веру, што сёння такім сімвалам адзінства могуць стаць амбітныя інвестыцыі – будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порту, (…) канала Балтыйскай касы, які ўзмоцніць бяспеку Польшчы і незалежнасць ад Расіі, а разам з Польшчай і ўсёй групы V4, альбо Вія Карпація (“Карпацкі шлях”), які злучыць не толькі ўсходнюю Польшчу, але ўвесь усходні фланг ЕС, і таксама будзе праходзіць праз Венгрыю. Гэта таксама далейшае развіццё аўтамабільнай і чыгуначнай інфраструктуры альбо алічбоўка публічных паслуг. Мы проста хочам ствараць краіну, у якой хочацца жыць, вучыцца, працаваць і ствараць сем’і.”
  • “Для мяне важна, каб усе дзяржаўныя ўстановы былі добра скаардынаванымі і каб дапамагалі адзін аднаму ў барацьбе з эпідэміямі ў розных сферах дзейнасці. Прэзідэнт таксама адыгрывае вялікую ролю ў палітыцы бяспекі і знешняй палітыцы Польшчы. Мы будзем сумесна працягваць умацоўванне НАТА, рэгіянальнае супрацоўніцтва (V4, Трымор’е (Ініцыятыва трох мораў), Бухарэсцкая дзевятка) і польска-амерыканскі саюз.
  • “З Венгрыяй мы падзяляем агульныя каштоўнасці і агульны гістарычны досвед, якія нас сфармавалі. Асабліва важны тут досвед нашай салідарнай барацьбы з навязаным камунізмам. Ён паказаў венграм і палякам, наколькі небяспечнай і дэструктыўнай можа быць сацыяльная інжынерыя. Я думаю, што гэта адна з прычын, чаму мы так добра разумеем адзін аднаго.”
  • “Польска-венгерскі саюз для мяне асабліва важны. (…) Нашае братэрства – гэта не толькі тысячагадовыя гістарычныя сувязі, напоўненыя момантамі салідарнасці і барацьбы плячо ў плячо. Нас таксама аб’ядноўвае агульнасць мэтаў і стратэгія дзеянняў. Я таксама рады, што як з польскага, так і з венгерскага боку ёсць жаданне далейшага супрацоўніцтва і ўдасканалення нашага саюза. Сёння мы выразна бачым, які вялікі плён яно можа прынесці – не толькі нашым краінам, але і ўсёй Вышаградскай групе і Цэнтральнай Еўропе.

 

Scheduled Навіны