Віртуальная выстава “Караль Хілер – новае бачанне і містэрыя матэрыі”.
Шаноўнае спадарства!
Сардэчна запрашаем да заёмства з віртуальнай выставай “КАРАЛЬ ХІЛЕР – новае бачанне і містэрыя матэрыі”, арганізаванай Польскім Інстытутам у Мінску ў супрацоўніцтве з Музеем мастацтва ў Лодзі. Экспазіцыя прадстаўляе творчасць польскага мастака Караля Хілера (1891-1939) – аднаго з самых цікавых прадстаўнікоў мастацкага авангарду міжваеннага дваццацігоддзя ў Польшчы. Жывапісец, графік, дызайнер і вынаходнік арыгінальнай графічнай тэхнікі – геліяграфікі, ён спалучаў у сваёй творчасці натхненне жывапісам праваслаўных ікон і сучасных мастацкіх кірункаў: кубізму, канструктывізму і нават сюррэалізму.
Гэта першая мастацкая выстава ў “Віртуальнай галерэі мастацтва” на сайце Польскага Інстытута ў Мінску. У рамках праекта мы будзем знаёміць Вас з выдатнымі творцамі польскага сучаснага жывапісу, графікі і фатаграфіі.
Запрашаем на выставу!
ESEJ “KAROL HILLER – NOWE WIDZENIE I MISTERIA MATERII”
- Караль Хілер Анёл, 20 VII 1920 тэмпера, кардон, 30,5 x 18,5 см
- Караль Хілер Ткач, каля 1922 тэмпера, дошка, 25,2 x 17,2 см
- Караль Хілер Св. Себасцьян, 1931 каляровая літаграфія, папера, 43,4 x 27,8 / 60 x 42 см
- Караль Хілер Геліяграфічная кампазіцыя (XXXII), 1938 геліяграфіка, фотапапера, 40 x 30 см
- Караль Хілер Шафёр, 1922-1924 літаграфія, папера, 16 x 11 / 21 x 15 см
- Караль Хілер Завадская Лодзь (Завод), 1922 лінагравюра, папера 18 x 23 /28 x 33 см
- Караль Хілер Двор у Лодзі (Завадскі завулак. Дамы, Трубы), 1922 лінагравюра, папера, 22,2 x 14 /28 x 21
- Караль Хілер Заводы, 1929 алей, папера на кардоне, 48 x 36 см
- Караль Хілер Завод, 1930 гуаш, папера, 43 x 31 см
- Караль Хілер Рабочыя, каля. 1938-1939 алей, палатно, 61 x 90 см
- Караль Хілер Дошка 0 (Кампазіцыя 0), 1928 алей, станіёль, фанера, 120 x 47 см
- Караль Хілер Дошка са спіраллю (Кампазіцыя са спіраллю), 1928 алей, гіпс, лак, метал, дошка, 120 x 47 см
- Караль Хілер Плакат Касцюмаваны баль, 1927 каляровая літаграфія, папера, 94,6 x 63 см
- Караль Хілер Кампазіцыя BA 220, 1937 тэмпера, фанера, 44 x 36 / 57 x 48 см
- Караль Хілер Кампазіцыя 215A, 1936 тэмпера, фанера, 44 x 35 / 59 x 48 см
- Караль Хілер Канструктывісцкі барэльеф, 1934 сграфіта, 142,5 x 144 см
- Караль Хілер Цыліндры, каля 1938-1939 алей, кардон, 50 x 69 см
- Караль Хілер Дождж, 1934 алей, палатно, 86,3 x 64,8 см
- Караль Хілер Пейзажная кампазіцыя, 1934 гуаш, папера, 31 x 23,8 см
- Караль Хілер Прамень, 1933 алей, палатно, 120,5 x 60 см
- Караль Хілер Кампазіцыя (Тэмперны эскіз), 1929 тэмпера, папера, 23,3 x 14
- Караль Хілер Басейн, 1933 тэмпера, фанера, 49 x 36 см
- Караль Хілер Эмбрыён, 1933 алей, палатно, 66 x 48,5 см
- Караль Хілер Кампазіцыя (абстрактная), каля 1938-1939 алей, кардон, 70 x 50 см
- Караль Хілер Геліяграфічная кампазіцыя (II), каля 1928-1930 геліяграфіка, фотапапера, 8,7 x 11,6 см
- Караль Хілер Геліяграфічная кампазіцыя (III), каля 1928-1930 геліяграфіка, фотапапера, 9 x 11,6 см
- Караль Хілер Геліяграфічная кампазіцыя (V), przed IX 1934 геліяграфіка, фотапапера, 23 x 18 см
- Караль Хілер Геліяграфічная кампазіцыя (IX), каля 1934 геліяграфіка, фотапапера, 39,5 x 29,5 см ў Лодзі
- Караль Хілер Геліяграфічная кампазіцыя (XI), przed IX 1934 геліяграфіка, фотапапера, 39,2 x 29,3 см
- Караль Хілер Геліяграфічная кампазіцыя (XXXVII). З градацыяй, 1939 геліяграфіка, фотапапера, 30,5 x 21 см
- Караль Хілер На крызе, каля 1938-1939 алей, кардон, 70,5 x 50 см
- Караль Хілер Геліяграфічная кампазіцыя (XXXIX). Рамантыкі, каля 1932-34 геліяграфіка, фотапапера, 23,6 x 18 см
- Караль Хілер Геліяграфічная кампазіцыя (XXVI), каля 1938 геліяграфіка, фотапапера, 39,9 x 29,9 см
- Караль Хілер Геліяграфічная кампазіцыя (XXXIV), ok. 1939 геліяграфіка, фотапапера, 40 x 30 см
- Караль Хілер Геліяграфічная кампазіцыя (XLVI). З фігурамі, 1939 геліяграфіка, фотапапера, 39,7 x 29,6 cm
Караль Хілер (1891-1939) – адна з найбольш цікавых фігур у мастацкім авангардзе міжваеннага дваццацігоддзя ў Польшчы. Жывапісец, графік, дызайнер і вынаходнік арыгінальнай графічнай тэхнікі – геліяграфіі, ён спалучаў у сваёй творчасці натхненне жывапісам праваслаўных ікон і сучасных мастацкіх кірункаў: кубізму, канструктывізму і нават сюррэалізму.
На творчасць Караля Хілера паўплывала яго вучоба у Акадэміі мастацтваў у Кіеве ў майстэрні Мыхайла Бойчука, якую ён скончыў пасля Першай сусветнай вайны. Уплыў візантыйска-рускай традыцыі жывапісу выявіўся ў яго праз стварэнне твораў, якія асацыююцца з рэлігійным жывапісам на дошках, часта амаль манахромным, з выкарыстаннем спрошчаных, іератычных, манументалізаваных, а часам нават дэкаратыўных формаў. Акрамя нагадвання пра фармальны характар, важным было таксама насычэнне абразаў сімволікай і духоўным зместам. Спачатку менавіта з рэлігійнай тэматкай (першая палова 1920-х гадоў), пазней паказваючы прыродныя з’явы як метафізічныя сілы прыроды, амаль што наступствы касмічных законаў (1930-я гады).
У 1920-я гады важнай дзейнасцю Караля Хілера з’яўлялася супрацоўніцтва з Лодзкай працаўнічай сцэнай і Вітольдам Вандурскім, для якога ён ілюстраваў кнігу паэзіі на лодзкую тэматыку “Сажа і золата”. Падрыхтаваныя літаграфіі паказвалі бляск і цені жыцця ў фабрычных метраполіях, як паўсядзённую працу, так і беднасць вуліцы. Тэма вярталася і ў пазнейшых графіках і карцінах мастака, як у працы “Рабочыя” (прыблізна 1938-1939 гг.), паказваючы паўабстрактныя фігуры працоўных людзей.
Найбольш важныя працы Караля Хілера гэта: «Дошка 0» і «Дошка са спіраллю» з 1928 года. Абедзве кампазіцыі Хілер падараваў Лодзінскаму мастацкаму музею (тады Музей гісторыі і мастацтва імя Я. і К. Барташэвічаў у Лодзі) на пачатку 1930-х гадоў. Менавіта тады важнае месца ў яго творчасці заняло абстрактнае мастацтва канструктывісцкага паходжання, але з ваганнямі на мяжы метафары. Істотную ролю адыграла таксама засяроджанне на матэрыяльнай плоскасці справы. «Дошка 0» і «Дошка са спіраллю» – гэта духоўны вобраз індустрыяльнага горада Лодзі, які Хілер акрэсліваў як “натуральна” кубістычны горад. Гэты характар падкрэсліваўся выкарыстаннем геаметрычных фігур і квазі-машынных формаў. У той жа час выцягнутая форма і літаральнае выкарыстанне драўлянай панэлі ў якасці падкладкі і нават выкарыстанне пялёсткаў золата паказваюць амаль рэлігійны характар выявы. Абодва вобразы можна інтэрпрэтаваць як “іконы” сучаснасці, даніну новай “рэлігіі” – дынамізму сучаснага горада.
Найбольш важныя праграмныя працы Караля Хілера напісаны ў 1930-я гады. Першы з іх – “Новае бачанне” (1934) – крэда мастака, у якім ён шукаў патрэбны выраз для сучаснага мастацтва. Гэтая канцэпцыя была цікавым адказам на пошук рацыянальных тэндэнцый у авангардзе 1920-х гадоў, таму што мастак дапускаў суб’ектыўныя, эмацыйныя, інтуітыўныя, амаль духоўныя каштоўнасці ў мастацтве. Другая праца – «Геліяграфія як новы від графічнай тэхнікі (1934). Менавіта працы з выкарыстаннем гэтай тэхнікі назаўсёды ўпісалі Хілера да канонаў гісторыі мастацтва. Кампазіцыя выконвалася шляхам нанясення тэмперы на цэлюлоідную матрыцу, якая потым выкарыстоўвалася як негатыў і праяўлялася стыкавым метадам на фотапаперы. Гэты метад даваў творцу значна больш магчымасцей мастацкага выразу, чым праца з самім фотаапаратам. Зараз існуе сорак дзевяць розных геліяграфічных кампазіцый, якія Хілер ствараў да сваёй смерці. У іх тэматыцы пераважаў вышэйзгаданы мастацкі эксперымент, які ў выніку набліжаў атрыманыя творы да вобразу метафары прыродных з’яў – паказваў канкрэтныя “містэрыі матэрыі”. З’яўляліся ў іх таксама геаметрычныя і тэхнічныя элементы, матывы музычных інструментаў, а таксама кампазіцыі, якія прадстаўлялі сюррэалістычныя бачанні катастрофы, краху сучаснага свету і гібелі чалавека. Падобныя тэмы можна знайсці і ў жывапісе, які ствараўля паралельна.
Творчасць Караля Хілера была перапынена Другой сусветнай вайной. Ён трагічна загінуў як ахвяра нямецкай Intelligentz-aktzion (Аперацыі “Інтэлігенцыя”), расстраляны каля Лодзі, у лясах Луцьмірца 20 снежня 1939 года. Праз некалькі гадоў, у 1945 годзе, яго жонка перадала амаль усю творчую спадчыну мастака Музею мастацтва. На дадзены момант у Лодзінскім музеі знаходзіцца самая вялікая калекцыя прац мастака.
Апублікаваны падбор твораў – рэпрэзентатыўны агляд найбольш важных тэм і матываў, рэалізаваных на працягу дваццаці гадоў яго дзейнасці.
Паўліна Курц-Май
Калекцыя мастацтва XX-XXI стагоддзя ў Музеі мастацтва ў Лодзі з’яўляецца самай старой і адной з найважнейшых калекцый сучаснага мастацтва не толькі ў Польшчы, але і ў Еўропе. Яе ўнікальнасць абумоўлена гістарычнай сувяззю Лодзі з авангардам, а таксама міжнародным характарам збораў.
Музей цікавіцца эксперыментальным і прагрэсіўным мастацтвам, якое фарміруе традыцыі сучаснасці і з’яўляецца важнай праявай сучаснай культуры. Адкрыццё музея адбылося ў 1930 г., яго профіль быў вызначаны яго зборамі, а таксама падарункам Міжнароднай калекцыі сучаснага
мастацтва групы “a.r.”, які ўпершыню быў паказаны публіцы ў 1931 г. Гэтая калекцыя з’яўляецца феноменам сусветнага маштабу, паколькі яна была ініцыявана самімі мастакамі. Яна складаецца выключна з падарункаў і была сфарміравана сумеснымі намаганнямі вядучых прадстаўнікоў міжнароднага авангарду.
У цяперашні час у Музеі мастацтва размяшчаюцца зборы найбольш рэпрэзентатыўных твораў вядомых мастакоў, якія фарміравалі гісторыю польскага мастацтва за апошнія сто гадоў, а таксама багатая калекцыя работ мастакоў з усяго свету, як звязаных
з міжваенным авангардам, так і тых, хто быў актыўны ў пасляваенны перыяд. У калекцыі прадстаўлены ўсе віды мастацкай дзейнасці, характэрныя для 20 і 21 стагоддзяў. Музей таксама з’яўляецца піянерам у пашырэнні межаў традыцыйных музейных збораў.
Muzeum Sztuki w Łodzi: https://msl.org.pl/
Zasoby Muzeum Sztuki w Łodzi: https://zasoby.msl.org.pl/