20.08.2020 Тэатр

Івона, прынцэса Бургундская

Тэлевізійная адаптацыя п'есы Вітольда Гамбровіча ў пастаноўцы Зыгмунта Хюбнэра ў Тэатры Повшэхным у Варшаве.

Залатая сотня Тэатра польскага тэлебачання

Прэм’ера: 24.09.1987

Працягласць: 111 хвілін

Дзеянне п’есы Гамбровіча, у якой камедыя пераплятаеццца з трагедыяй, адбываецца ў каралеўскім двары, пры чым адносіны да месца і  постацей даволі ўмоўныя.

Гэта аповед пра выдуманую каралеўскую сям’ю, чый дабрабыт і манія велічы разбурае з’яўленне дзяўчыны па імені Івона. Івона выклікае згрызоты сумлення, нянавісць, агрэсію. І хоць ва ўсей п’есе галоўная гераіня прамаўляе ўсяго некалькі слоў, яе маўклівая прысутнасць выклікае пераварот у двары, ламаючы ўмоўнасці, раскрываючы схаваныя таямніцы, паказваючы вонкі і дэмаскуючы чалавечыя слабасці, давёўшы каралеўскую сям’ю да мяжы распаду.

Рэжысёр: Зыгмунт Хюбнэр

Тэлевізійная рэалізацыя: Барбара Борыс-Даменцка

Сцэнаграфія: Ян Бануха

У ролях:

Івона – Дар’я Трафанкоўска

Кароль Ігнацый – Збігнеў Запасевіч,

Каралева Маўгажата – Міраслава Дубраўска Прынц Філіп – Аляксандр Махаліца

Камергер – Марыюш Бенуа

Іза – Марыя Рабашкевіч

Кірыл – Багдан Шчэсяк

Цыпрыян – Аляксандр Трамбчыньскі

Дамы – Гражына Мажэц і Ганна Мазалянка

ГЛЯДЗЕЦЬ СПЕКТАКЛЬ

Scheduled Тэатр

Спектакль “Далэнга-Мастовіч. Калі я заплюшчваю вочы” 🗓

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч – выбітны публіцыст і адзін з самых чытаных пісьменнікаў у міжваеннай Польшчы (ды і ў нашы дні). Створаны ім герой, Нікадэм Дызма, стаў сімвалам кар'ерыста.
24 09.2020 Літаратура, Падзея, Тэатр

Спектакль “Лісты з Расіі”, рэж. Вавжынец Закшэўскі

Імперская Расія Мікалая І вачыма праніклівага французскага дыпламата, маркіза Астольфа дэ Кусціна.
18 09.2020 Падзея, Тэатр