28.07.2020 - 15.10.2020 Аб`явы Iнстытута, Навіны

«Gaude Polonia» – прыём заяў на 2021 год

Cтыпендыяльная праграма Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча „Gaude Polonia”

Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве аб’яўляе набор на XX конкурс (на 2021 год) стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча Gaude Polonia. Праграма “Gaude Polonia” прызначана для маладых дзеячаў культуры і перакладчыкаў польскай літаратуры з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у першую чаргу з Беларусі і Украіны.

Стыпендыяльнае знаходжанне ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2021 года. Набор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2020 года.
Неабходныя дакументы:

— заяўка на атрыманне стыпендыі;
— мінімум 2 рэкамендацыі ад вядомых у абранай галіне дзейнасці творцаў;
— партфоліа ў папяровым ці электронным выглядзе на CD/DVD.

Заяву на ўдзел можна падаць праз Польскі Інстытут Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6) або непасрэдна ў Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве (01-231 Варшава, вул. Плоцка, 13).
Падрабязная інфармацыя аб Праграме, умовах удзелу і бланкі анкет на старонцы: https://www.nck.pl/dotacje-i-stypendia/stypendia/programy/gaude-polonia/dokumenty.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +4822 3509530, e-mail: bberdychowska@nck.pl), а таксама ў Польскім Інстытуце ў Мінску (тэл. +37517 2552371, e-mail: minsk@instytutpolski.org).

Сферы дзейнасці кандыдатаў:

— кіно,
— фатаграфія,
— захаванне твораў мастацтва,
— літаратура / пераклад,
— музейная справа,
— музыка,
— выяўленчае мастацтва,
— тэатр,
— мастацтвазнаўства (мастацтва, музыка, кіно, тэатр).

Перавагі:
— узрост да 40 гадоў (у выключных выпадках — да 45 гадоў),
— значныя дасягненні ў абранай галіне

Фармальныя крытэрыі:

– грамадзянства і месца сталага жыхарства ў Беларусі, Украіне ці іншай краіне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы,
— скончаная вышэйшая адукацыя,
— валоданне польскай мовай на дастатковым для камунікацыі ўзроўні.

Абавязковыя дакументы:
• адзін экзэмпляр запоўненай заяўкі ў папяровым варыянце, падпісанай заяўніком;
• арыгіналы мінімум 2 рэкамендацый ад вядомых у сваёй галіне дзейнасці творцаў, напісаныя ў год паступлення заяўкі на польскай мове або з перакладам на польскую;
• натарыяльна завераны пераклад на польскую мову дыплома аб атрыманні вышэйшай адукацыі.

Пра стыпендыяльную праграму

Стыпендыяльная праграма Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча “GAUDE POLONIA” была заснаваная ў 2003 годзе. Яна прызначана для маладых творцаў (якія не дасягнулі ўзросту 40 гадоў, а ў выключных выпадках да 45 гадоў) з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у першую чаргу з Беларусі і Украіны. Праграма мае на мэце наладжванне і развіццё добрых культурных адносін Польшчы з суседзямі, прасоўванне польскай культуры і супрацоўніцтва паміж мастацкімі коламі Польшчы і краін гэтага рэгіёна Еўропы.

Удзельнічаць у праграме могуць творцы, якія ўжо маюць і дакументальна пацвердзяць выдатныя дасягненні ў абранай галіне творчасці. Акрамя таго, абавязковымі умовамі атрымання стыпендыі з’яўляецца цікавая канцэпцыя стыпендыяльнага праекта, станоўча ацэненая камісіяй, і хаця б камунікатыўнае веданне польскай мовы.

Паўгадовае знаходжанне ў Польшчы (ад 1 лютага да 31 ліпеня) дазваляе замежным творцам пазнаёміцца з сучаснай польскай культурай, рэалізаваць уласныя праекты і ўдасканаліць сваё творчае майстэрства пад наглядам вядомых польскіх мастакоў, педагогаў і перакладчыкаў, а таксама ўстаноў культуры ў самых важных і буйных культурных цэнтрах Польшчы.

За 18 гадоў існавання праграмы “Gaude Polonia было прызнана 768 стыпендый творцам з Албаніі, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Казахстана, Македоніі, Малдовы, Расіі, Сербіі і Украіны. Найбольшую колькасць стыпендый атрымалі украінцы (604) і беларусы (124).

За гэты час праграма заняла важнае месца не толькі ў польскай сістэме  творчых стыпендый, але самае галоўнае –  атрымала прызнанне ў творчых і мастацкіх колах краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Выпускнікі пра ўдзел у праграме Gaude Polonia
from to
Scheduled Аб`явы Iнстытута Навіны