1.09.2020 - 30.09.2020 Аб`явы Iнстытута, Культурныя падзеі ў Польшчы, Навіны

Фонд “Дапамога палякам на Усходзе” – прыём заяў на 2021 год

Фонд “Дапамога палякам на Усходзе” прымае заявы на фінансаванне праетаў, запланаваных на 2021 год у наступных сферах: Адукацыя, Культура, Публікацыі, Культурная і гістарычная спадчына, Актывізацыя асяроддзя, Дабрачынная і сацыяльная дапамога, падтрымка СМІ і прамоцыя Польшчы ў свеце.

Пачынаецца таксама ІІ этап адбору інвестыцыйных заявак. Па гэтым пытанні, калі ласка, кантактуйцеся па электроннай пошце m.rybarczyk@pol.org.pl.

Як і ў папярэднія гады, асаблівая ўвага надаецца прапановам, звязаным з гадавінай аднаўлення Польшчай незалежнасці і прамоцыяй польскай культуры і гісторыі ў свеце.

Запоўненыя заявы, узоры якіх даступныя на сайце https://pol.org.pl/wniosek/, неабходна адправіць на адрас wnioski@pol.org.pl.

Першы тэрмін падачы заявак на 2021 год заканчваецца 30 верасня 2020 года.

from to
Scheduled Аб`явы Iнстытута >Культурныя падзеі ў Польшчы >Навіны