“Мужыкі”. Уладзіслаў Рэймант. Рэжысёр і сцэнарыст – Дарота Кабеля.
Прэм’ера новай экранізацыі “Мужыкоў” запланавана на 2022 год. Дыстрыб’ютарам фільма ў Польшчы будзе кампанія Next Film.
На фоне змены пор года і сезонных палявых работ разыгрываюцца лёсы сям’і Барына і прыгожай загадкавай Ягны. Манументальны твор Уладзіслава Рэйманта напоўнены маляўнічымі апісаннямі прыроды. Фільм будзе зняты на аснове жывапісу польскіх мастакоў перыяду “Маладая Польшча”, які выдатна адлюстроўвае настрой рамана. На вялікім экране будуць прадстаўлены інтэрпрэтацыі твораў такіх мастакоў, як Юзаф Хэлмоньскі, Фердынанд Рушчыц ці Лявон Вычулкоўскі. Музыку да фільма створыць уладальнік шматлікіх узнагарод – прадзюсар Лукаш L.U.C. Расткоўскі.
Ролю прыгажуні Ягны выканае Каміла Ужэндоўска. На экране мы таксама ўбачым Міраслава Баку (Барына), Соню Мяцеліцу (Ханка), Роберта Гулачыка (Антэк), а таксама Эву Каспшык (Дамінікова) і Анджэя Канопку (Войт).