Бітва за Англію была паветранай бітвай і доўжылася з ліпеня па кастрычнік 1940 года. Яна адбывалася над паўднёвай Англіяй і пралівам Ла-Манш. Самыя жорсткія баі прайшлі ў жніўні і верасні. Масіраваны паветраны нямецкі наступ павінен быў падрыхтаваць глебу для высадкі дэсанта на Брытанскія выспы. Мэтай было знішчэнне Каралеўскіх ваенна-паветраных сіл, захоп паветранай прасторы Англіі, перакрыццё брытанскіх транспартных маршрутаў, паралізацыя ваеннай вытворчасці і нацыянальнай эканомікі Вялікабрытаніі.
Германія страціла 1733 самалёты, а каля 650 былі пашкоджаныя – гэта 52% складу Люфтвафэ. Чалавечыя страты: 2500 загінулых і ўзятых у палон і 1000 параненых лётчыкаў. Брытанцы страцілі 915 самалётаў і каля 450 былі пашкоджаныя. З усіх збітых над Англіяй нямецкіх самалётаў больш за 200 збілі палякі. У бітве за Англію змагаліся чатыры польскія дывізіёны: два бамбардзіроўшчыкі (300 і 301), два знішчальнікі (302 і 303) і 81 польскі лётчык у брытанскіх эскадрыллях. Агулам гэта 144 польскія лётчыкі, якія сваімі подзвігамі праславіліся на ўвесь свет.
У гісторыю ўвайшлі таксама словы тагачаснага прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Уінстана Чэрчыля, які, гаворачы пра ўдзел палякаў у бітве за Англію, сказаў: “Ніколі ў гісторыі чалавечых канфліктаў так шматлікія не былі гэтак многім абавязаныя так нешматлікім”.
Дывізіён 303 – гісторыя стварэння
Гісторыя стварэння самага вядомага польскага авіяцыйнага падраздзялення ва ўспамінах.
РАРЫТЭТ! – аўтэнтычныя запісы голасу лётчыка Вітальда Урбановіча.
Дывізіён у поп-культуры
Пра подзвігі лётчыкаў са знакамітага дывізіёна нават з’явілася кніга пад назвай “Дывізіён 303”, якую напісаў вандроўнік Аркадзі Фідлер. Кніга перавыдавалася каля 30 разоў, у тым ліку пяць разоў у падпольных выдавецтвах. Упершыню яна была выдадзеная ў Англіі ў 1940 годзе, у Польшчы выйшла на шэсць гадоў пазней.
У 2010 годзе гурт “Elektryczne Gitary” запісаў песню “Дывізіён 303”.
Інстытутам нацыянальнай памяці была створана адукацыйная гульня “303”, у якую можна гуляць на перапынку ў школе або на працы, а таксама з’явіліся фільмы “Дывізіён 303. Праўдзівая гісторыя” (2018) і “3203. Бітва за Англію” (2018) паводле кнігі Фідлера. Менавіта пра яе гавораць як пра самую цікавую крыніцу інфармацыі пра 303-ці Дывізіён, паколькі яна была напісаная непасрэдным сведкам і выдатным рэпарцёрам.
Рэкамендуем таксама наведаць сайт:
https://www.polskieradio24.pl/39/156/Artykul/2394997,5-faktow-ktorych-moglesas-nie-wiedziec-o-bitwie-o-Anglie
Фота: Лётчыкі Дывізіёна 303 імя Тадэвуша Касцюшкі. Вікіпедыя