18.09.2020 Музыка

63. Міжнародны фестываль сучаснай музыкі “Варшаўская восень”, 18-26.09.2020

🎵🎶18 верасня адкрываецца 63. Міжнародны фестываль сучаснай музыкі “Варшаўская восень” (18-26.09.2020) – найбуйнейшы ў Польшчы і адзін з найважнейшых у свеце фестываляў сучаснай музыкі, заснаваны Саюзам польскіх кампазітараў у 1956 годзе. Усе мерапрыемствы 63. фестывалю “Варшаўская восень” будуць транслявацца ў прамым эфіры.
Фестываль ўпершыню ў гісторыі будзе даступны ў поўным аб’ёме не толькі гледачам, прысутным на варшаўскіх канцэртах, але і слухачам усяго свету.
▶️Прапануем вашай увазе канцэрт-адкрыццё, які будзе даступны на канале YouTube фестывалю
18 верасня ў 20:30 BY/ 19:30 PL
па спасылцы:
▶️https://www.youtube.com/watch?v=LUfxG9ewqPc
(жывая трансляцыя, даступная толькі падчас канцэрту)

 


Нацыянальная філармонія ў Варшаве, Канцэртная зала
Выканаўцы:
Агата Зубель – cапрана
ElettroVoce: Агата Зубель – сапрана, Цэзары Духноўскі – электроніка, фартэпіяна
Том Паўэлс – электрагітара
proMODERN:
Марта Чаркоўска – сапрана

Эва Пухальска – меца-сапрана
Эвеліна Рэзіньска – меца-сапрана
Аляксандр Рэвіньскі – тэнар
Кшыштаф Халіманюк – барытон
Пётр Перон – бас
Гжэгаж Лукаўскі – апавядальнік

ХОР ПОЛЬСКАГА РАДЫЁ
НАЦЫЯНАЛЬНЫ СІМФАНІЧНЫ АРКЕСТР ПОЛЬСКАГА РАДЫЁ Ў КАТАВІЦАХ
Дырыжор – Моніка Валіньска

Scheduled Музыка