18.09.2020
Музыка, Рэпартажы з мерапрыемстваў
Канцэрты “Шапэн і яго сучаснікі” ў Слуцку і Дзяржынску
17-18 верасня ў Школах мастацтваў Слуцка і Дзяржынска адбыліся канцэрты “Шапэн і яго сучаснікі” з нагоды 210-годдзя з дня народзінаў Фрыдэрыка Шапэна. Навучэнцы школ і госці канцэрта мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю знакамітых польскіх кампазітараў Генрыха Вяняўскага, Станіслава Манюшкі, Фрыдэрыка Шапэна. Музыка прагучала ў выкананні беларускіх музыкантаў, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў: Аляксандра Данілава (фартэпіяна), Ганны Тэран (скрыпка), Святланы Старадзетка (сапрана). Вядучая – музыкавед, дацэнт БДАМ Элеанора Скуратава.