19.10.2020 Навіны, Рэпартажы з мерапрыемстваў

“Дарога… Караль Вайтыла / Ян Павел ІІ – у польскім тэатральным і памятным плакаце”

З нагоды 42-й гадавіны Пантыфіката Яна Паўла ІІ у Мінску адбылася прэзентацыя некаторых плакатаў з выставы

“Дарога… Караль Вайтыла / Ян Павел ІІ – у польскім тэатральным і памятным плакаце”, прысвечанай літаратурнай творчасці Караля Вайтылы – Яна Паўла ІІ, а таксама падзеям часоў пантыфіката папы і яго пастырскай дзейнасці.

Выстава прадстаўляе працы самых выбітных мастакоў польскай школы плаката, створаныя ў перыяд 1979-2011 гг. Для аўтараў, сярод якіх Вальдэмар Свежы, Мечыслаў Гуроўскі, Францішак Старавейскі, Ян Ярамір Алексюн, Уладзіслаў Плюта, Анджэй Пангоўскі, тытульная “дарога Яна Паўла II” стала творчым натхненнем.

Паказ калекцыі палкатаў адбыўся дзякуючы дапамозе і ўдзелу галерэі “Кшыштаф Дыда. Галерэя плаката ў Кракаве”.

Цалкам выстава даступная на нашым сайце  – “Дарога…”.

Scheduled Навіны Рэпартажы з мерапрыемстваў

Слухай Пясецкага! 🗓

Раман “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” пра небяспечнае і каларытнае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў славутага беларуска-польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага цяпер у аўдыёфармаце.
01 12.2020 31 12.2020 Літаратура, Навіны, Падзея