Тэрмін падачы заявак завяршаецца 8 лістапада 2020 г.
Польска-амерыканскі Фонд Свабоды і Фонд «Лідары змяненняў» абвяшчаюць стыпендыяльны конкурс у рамках спецыяльнага набору на Праграму Kirkland Research для кандыдатаў з Беларусі ў 2020/2021 навучальным годзе.
Падрабязная інфармацыя ogłoszenie_KIRKLAND
Стыпендыяльная праграма імя Л. Кіркланда ўжо 20 гадоў падтрымлівае індывідуальнае развіццё маладых, мэтанакіраваных і актыўных грамадзян Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Мэта Праграмы – падзяліцца польскім досведам сістэмнай трансфармацыі і еўрапейскай інтэграцыі з прадстаўнікамі дзяржаў рэгіёна.