3.11.2020 - 30.11.2020 Літаратура, Навіны, Падзея

Акцыя Czytaj PL 2020: 12 бэстсэлераў зноў бясплатна!

Стартавала акцыя Czytaj PL 2020! Найбуйнейшая ў Польшчы і свеце такога кшталту чытацкая акцыя сёлета будзе асабліва моцна прысутнічаць у віртуальнай прасторы. У мінулым рэкордным годзе больш за 50 000 карыстальнікаў прачыталі кнігі 130 тысяч разоў! Папярочка паднятая вельмі высока. Арганізатары матывуюць аматараў кніг рабіць новыя рэкорды і заахвочваць ізноў чытаць, прапаноўваючы ў прыкладанні Woblink 12 свежых кніг папулярных і прызнаных аўтараў.

У папярэднія гады акцыя  Czytaj PL трапіла з лепшымі кнігамі на ўсе кантыненты свету, у 14 краін і каля 1000 населеных пунктаў у Польшчы. У 2020 годзе яна пераходзіць інтэрнэт, ахапляючы сотні тысяч чытачоў, засяроджаных вакол папулярных сайтаў, фан-сайтаў і груп у сацыяльных сетках. Ідэя акцыі ў гэтым годзе спасылаецца на прымус да чытання – праз дэвіз “я зноў чытаю” арганізатары паказваюць, што ад кніг можна атрымліваць асалоду ў любой сітуацыі.

Спіс кніг Czytaj PL 2020:

  1. Jakub Ćwiek „Topiel” (Wydawnictwo Marginesy)
  2. Wojtek Drewniak „Historia Bez Cenzury” 5. I straszno, i śmieszno – PRL” (@Wydawnictwo Znak)
  3. Paulina HendelStrażnik” (We need YA)
  4. Mikołaj Łoziński „Stramer” (Wydawnictwo Literackie)
  5. Karolina MaciosCzarne morze” (Wielka Litera)
  6. Andri Snær Magnason „O czasie i wodzie” (Wydawnictwo Karakter)
  7. Jakub Małecki „Horyzont” (Wydawnictwo SQN)
  8. Robert MałeckiZadra” (Czwarta Strona)
  9. Remigiusz MrózGłosy z zaświatów” (Wydawnictwo FILIA)
  10. Dominika SłowikZimowla” (Wydawnictwo Znak)
  11. Stefanie Stahl „Kochaj najlepiej jak potrafisz” (Wydawnictwo Otwarte)
  12. Mariusz SzczygiełNie ma” (Dowody na Istnienie)

Czytaj PL 2020 – арганізатары і партнёры

Арганізатары: Горад Кракаў, Кракаўскі фестывальны офіс – установа культуры горада Кракава, аператар праграмы Кракаў горад літаратуры ЮНЕСКА, Woblink

Выдавецтвы: Wydawnictwo Znak, Wydawnictwo SQN, Dowody na Istnienie, Wielka Litera, Czwarta Strona, Filia, Wydawnictwo Otwarte, We Need YA, Wydawnictwo Literackie, Karakter, Wydawnictwo Marginesy

from to
Scheduled Літаратура Навіны Падзея

Студзеньскае паўстанне 🗓

22 студзеня мы адзначаем гадавіну пачатку студзеньскага паўстання, у сувязі з чым Бібліятэка анлайн прапануе звярнуцца да класікі польскай літаратуры.
20 01.2021 26 01.2021 Гісторыя, Літаратура, Падзея