Акцыя Czytaj PL 2020: 12 бэстсэлераў зноў бясплатна!
Стартавала акцыя Czytaj PL 2020! Найбуйнейшая ў Польшчы і свеце такога кшталту чытацкая акцыя сёлета будзе асабліва моцна прысутнічаць у віртуальнай прасторы. У мінулым рэкордным годзе больш за 50 000 карыстальнікаў прачыталі кнігі 130 тысяч разоў! Папярочка паднятая вельмі высока. Арганізатары матывуюць аматараў кніг рабіць новыя рэкорды і заахвочваць ізноў чытаць, прапаноўваючы ў прыкладанні Woblink 12 свежых кніг папулярных і прызнаных аўтараў.
У папярэднія гады акцыя Czytaj PL трапіла з лепшымі кнігамі на ўсе кантыненты свету, у 14 краін і каля 1000 населеных пунктаў у Польшчы. У 2020 годзе яна пераходзіць інтэрнэт, ахапляючы сотні тысяч чытачоў, засяроджаных вакол папулярных сайтаў, фан-сайтаў і груп у сацыяльных сетках. Ідэя акцыі ў гэтым годзе спасылаецца на прымус да чытання – праз дэвіз “я зноў чытаю” арганізатары паказваюць, што ад кніг можна атрымліваць асалоду ў любой сітуацыі.
Спіс кніг Czytaj PL 2020:
- Jakub Ćwiek „Topiel” (Wydawnictwo Marginesy)
- Wojtek Drewniak „Historia Bez Cenzury” 5. I straszno, i śmieszno – PRL” (@Wydawnictwo Znak)
- Paulina Hendel „Strażnik” (We need YA)
- Mikołaj Łoziński „Stramer” (Wydawnictwo Literackie)
- Karolina Macios „Czarne morze” (Wielka Litera)
- Andri Snær Magnason „O czasie i wodzie” (Wydawnictwo Karakter)
- Jakub Małecki „Horyzont” (Wydawnictwo SQN)
- Robert Małecki„Zadra” (Czwarta Strona)
- Remigiusz Mróz „Głosy z zaświatów” (Wydawnictwo FILIA)
- Dominika Słowik „Zimowla” (Wydawnictwo Znak)
- Stefanie Stahl „Kochaj najlepiej jak potrafisz” (Wydawnictwo Otwarte)
- Mariusz Szczygieł „Nie ma” (Dowody na Istnienie)
Czytaj PL 2020 – арганізатары і партнёры
Арганізатары: Горад Кракаў, Кракаўскі фестывальны офіс – установа культуры горада Кракава, аператар праграмы Кракаў горад літаратуры ЮНЕСКА, Woblink
Выдавецтвы: Wydawnictwo Znak, Wydawnictwo SQN, Dowody na Istnienie, Wielka Litera, Czwarta Strona, Filia, Wydawnictwo Otwarte, We Need YA, Wydawnictwo Literackie, Karakter, Wydawnictwo Marginesy