11.11.2020 Гісторыя, Навіны

Нацыянальнае свята незалежнасці

102 гады таму, 11 лістапада 1918 г., Польшча аднавіла незалежнасць. У гэты дзень вызвалены з Магдэбургскай крэпасці Юзаф Пілсудскі прыняў ад Рэгенцкай Рады ваенную ўладу, а праз тры дні – грамадзянскую ўладу, каб урэшце “як галоўнакамандуючы польскай арміі […] абвясціць урадам і народам ваюючым і нейтральным” пра вяртанне “Польскай Рэспублікі адроджанай і незалежнай” на мапу свету. Праз 123 гады Польшча стала суверэннай дзяржавай, аднавіўшы суб’ектнасць на міжнароднай арэне.

Пяць пакаленняў змагаліся ў паўстаннях, падтрымлівалі дух польскасці, супраціўляліся германізацыі і русіфікацыі, каб у лістападзе 1918 года палякі маглі радавацца свабодзе. Юзаф Пілсудскі, Раман Дмоўскі, Ігнацы Ян Падэрэўскі, генерал Юзаф Халер, Ігнацы Дашыньскі, Вінцэнты Вітас і Войцех Карфанты – дзяржаўныя дзеячы, якія былі бацькамі незалежнай Польшчы. Яны паходзілі з розных палітычных колаў, але іх агульнай мэтай у 1918 годзе было аднаўленне палякамі ўласнай дзяржавы.

Атмасферу гэтага асаблівага моманту так апісваў тагачасны прэм’ер-міністр Енджэй Марачэўскі: “Немагчыма перадаць гэтую асалоду, гэтую апантаную радасць, якая ахапіла польскі народ у гэты момант. Праз 120 гадоў зніклі межы. Свабода! Незалежнасць! Уз’яднанне! Уласная дзяржава! Назаўсёды! Хаос? Гэта нічога. Усё будзе добра. [ … ] Хто не пражыў гэтыя кароткія дні, хто не шалеў ад радасці ў гэты час разам з усім народам, той не спазнае ў сваім жыцці найвышэйшай радасці”.

Памяць пра гістарычны дзень 102 гады таму, калі Польшча здабыла незалежнасць і свабоду, да сённяшняга дня застаецца для нас крыніцай натхнення да дзейнасці на карысць нашай Радзімы – Польшчы.

Scheduled Гісторыя Навіны

Студзеньскае паўстанне 🗓

22 студзеня мы адзначаем гадавіну пачатку студзеньскага паўстання, у сувязі з чым Бібліятэка анлайн прапануе звярнуцца да класікі польскай літаратуры.
20 01.2021 26 01.2021 Гісторыя, Літаратура, Падзея