15.11.2020 - 22.11.2020 Аб`явы Iнстытута, Музыка, Навіны, Падзея

Алайн-прэм’ера канцэрта

Алайн-прэм'ера канцэрта з нагоды Свята Незалежнасці Польшчы: Камерны аркестр польскага радыё "Amadeus"

ПРЭМ’ЕРА КАНЦЭРТА – 15 лістапада 2020 г. а 20.15BY / 18.15 PL па спасылцы: https://youtu.be/KtUFS_ABm6k 

Шаноўнае спадарства!
Запрашаем 15 лістапада 2020 г. а 20.15BY / 18.15 PL на прэм’еру канцэрта ONLINE у выкананні аднаго з найлепшых аркестраў Польшчы – Камернага аркестра Польскага радыё “AMADEUS”.
Запіс канцэрта з нагоды Дня Незалежнасці Польшчы адбыўся некалькі дзён таму спецыяльна для Польскага Інстытута ў Мінску ў знакамітай канцэртнай зале Універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані.
Спасылка на прэм’еру канцэрта разам з інфармацыяй будзе апублікавана і на сайце Польскага Інстытута ў Мінску і ў падзеі на FB.

Саліст: Яраслаў Жаўнерчык /Jarosław Żołnierczyk/ (скрыпка)
Дырыжор: Агнешка Дучмаль / Agnieszka Duczmal

Праграма:
Людвіг ван Бетховен – Саната до-дыез мінор, ор. 27 № 2 (апрацаванне – Я. Кавалеўскі)
Мікалай Гурэцкі – Concerto Notturno для скрыпкі і струннага аркестра
Войцех Кіляр – Арава

Канцэрт падтрымана Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны РП са сродкаў Фонда прамоцыі культуры

КАМЕРНЫ АРКЕСТР ПОЛЬСКАГА РАДЫЁ „AMADEUS”
„Памылак быць не можа! Камерны аркестр Польскага радыё – адзін з найвялікшых калектываў сучаснасці” (”The Gazette”, Манрэаль)

”Калектыў з’яўляецца адным з лепшых у свеце аркестраў гэтага тыпу, мае непаўторнае гучанне, выдатнае легато і непераўзыдзенага дырыжора.”
(”The Independent”, Лондан)
Камерны аркестр Польскага радыё “Amadeus” быў заснаваны ў Познані ў 1968 годзе Агнешкай Дучмаль. Першапачаткова ён дзейнічаў пад патранажам Jeunesses Musicales, а пазней Познаньскага музычнага таварыства. Аркестр выйграў Сярэбраны медаль Герберта фон Караяна ў 1976 г. на Міжнародных сустрэчах маладых аркестраў

у Заходнім Берліне, у выніку чаго аркестр быў пераўтвораны ў штатны аркестр Польскага радыё і тэлебачання, а потым у Камерны аркестр Польскага радыё „Amadeus” пад кіраўніцтвам Агнешкі Дучмаль. У 2014г. Аркестр атрымаў статус установы культуры, якой кіруе Упраўленне Вялікапольскай вобласці ў Познані і Польскае радыё ў Варшаве Варшаве, а ў 2018 годзе да кіраўнічых устаноў далучылася Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны РП.

З 2009 года другім дырыжорам аркестра стала Ганна Дучмаль-Мруз; гэты жаночы дырыжорскі дуэт робіць ансамбль унікальным у сусветным маштабе.

Аркестр рэгулярна запісвае для Польскага радыё – на сённяшні дзень было паказана сотні канцэртаў і запісана больш за 10 000 хвілін музыкі, пачынаючы ад барока і заканчваючы сучасным рэпертуарам. Аркестр супрацоўнічаў з замежнымі радыёстанцыямі, у тым ліку: нямецкай NDR, WDR, SFB і BBC у Лондане, CBC у Манрэалі і мексіканскім радыё, для якіх запісваў пераважна польскую музыку. Гурт запісаў больш за 100 канцэртаў і праграм для Польскага тэлебачання і пяць гадзін музыкі для Télévision Française 1. Аркестр запісаў гадзінную праграму, напоўненую польскай музыкай, для японскага тэлеканала NHK.

Творчы здабытак  аркестра „Amadeus” ўключае мноства сусветных прэм’ер, у тым ліку першы сусветны запіс «Варыяцый Голдберга» І.С. Баха ў апрацоўцы Юзэф Кофлера для камернага аркестра.

У дыскаграфіі аркестра больш за 50 альбомаў. Ён вядзе канцэртную дзейнасць у большасці еўрапейскіх краін і ў ЗША, Канадзе, Мексіцы, Бразіліі, Кувейце, Тайвані і Японіі, часта супрацоўнічае з сусветна вядомымі салістамі і вядучымі польскімі салістамі.

Сярод самых вядомых канцэртных залаў, у якіх выступаў аркестр, – ”Concertgebouw” у Амстэрдаме, філармоніі ў Берліне, Кёльне, Мюнхене і Санкт- Пецярбургу, Лейпцыгскі ”Gewandhaus”, Венскі ”Musikvereinsaal”, ”Pollack Hall” у Манрэалі, “Queen Elizabeth Hall” у Лондане, міланскі “Teatro alla Scala” і Opera City Concert Hall у Токіа. Аркестр рэгулярна прымае ўдзел у шматлікіх еўрапейскіх музычных фестывалях.

 

from to
Scheduled Аб`явы Iнстытута Музыка Навіны Падзея

Фільм “Бачыньскі” (Польшча, 2013) 🗓

Паказ у рамках святкавання Года Бачыньскага
15 01.2021 Гісторыя, Кіно, Літаратура, Навіны

ХІХ штогадовы конкурс на “Усходнія стыпендыі” 🗓

аб’яўляе Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта
14 01.2021 20 03.2021 Аб`явы Iнстытута

“Дай, я памялю, а ты адпачывай” 🗓

На пачатку новага года Бібліятэка анлайн згадвае, з чаго пачыналася польскае пісьменства.
13 01.2021 19 01.2021 Літаратура, Падзея