26.11.2020 Літаратура, Навіны

165-ая гадавіна са дня смерці Адама Міцкевіча

26 лістапада спаўняецца 165 гадоў са дня смерці Адама Міцкевіча. Гэта самы выбітны – побач з Юльюшам Славацкім і Зыгмунтам Красіньскім – польскі рамантык, паэт, летуценнік, публіцыст, палітычны дзеяч.

Адам Міцкевіч нарадзіўся 24 снежня 1798 года ў Завоссі пад Наваградкам, памёр у 1855 годзе ў Канстанцінопалі.

Міцкевіч пакінуў велізарную і разнастайную літаратурную спадчыну, якая ўключае лірыку, эпічныя паэмы, драмы, публіцыстыку, у тым ліку мноства фрагментаў і няскончаных твораў. Да галоўныхяго твораў належаць зборнікі вершаў “Балады і рамансы”, “Крымскія санеты”, паэма “Конрад Валенрод”, драма “Дзяды” і нацыянальная эпапея “Пан Тадэвуш”.

Фота: Помнік Адаму Міцкевічу ў Мінску / архіў Польскага Інстытута ў Мінску

Scheduled Літаратура >Навіны