Пераклад аўтарскай версіі рамана выйшаў у лютым 2020 года ў выдавецтве “Логвінаў” пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і Інстытута кнігі ў Кракаве, перакладчыца – Марыя Пушкіна, рэдактар і перакладчык кантрабандысцкіх песень – Андрэй Хадановіч.
А цяпер у рамках “Месяца польскай літаратуры” мы рады прадставіць аўдыёкнігу “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” – поўны тэкст рамана ў інтэрпрэтацыі вядомага беларускага акцёра Рамана Падалякі. Выдатны выбар для аўтападарожжаў па Беларусі (раім звярнуць увагу на Ракаўскі напрамак), атмасферных хатніх вечароў і калядных падарункаў.
Напісаны па-польску “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” стаўся адным з самых перакладаных і чытаных твораў у гісторыі беларускай літаратуры. Час дзеяння – дваццатыя гады ХХ стагоддзя. Месца – паўпразрыстая польска-савецкая мяжа паблізу Ракава. Галоўныя героі – тутэйшыя кантрабандысты, гаспадыні крымінальных “малін”, местачковая шпана, ракаўскія красуні, а таксама польскія ды савецкія памежнікі. Каларытная дакументальная аснова, асабісты досвед, яркія характары і шчырыя пачуцці – а над усім гэтым коціцца дзіўны Вялікі Воз… валадарыць цудоўная, адзіная, зачараваная Вялікая Мядзведзіца.
Аўдыёкнігу можна набыць у mp3-фармаце і ў выглядзе падарункавай флэш-карты. Праект рэалізаваны Польскім Інстытутам у Мінску і выдавецтвам “Логвінаў”.
Прапануем Вам праслухаць урывак аўдыёкнігі і запрашаем у кнігарню “Логвінаў”, дзе можна НАБЫЦЬ АЎДЫЁКНІГУ.
Увага! У першы тыдзень продажу выдавецтва прапануе зніжкі!
#Заставайсядома – культура прыйдзе да Цябе!